Усё саступае дарогу душам,... «Лісце травы»

  • Аватар пользователя
    JeanneBien
    2 декабря 2018

    Усё саступае дарогу душам, якія ідуць наперад, Усе рэлігіі, усе звыклыя рэчы, мастацтвы, урады — усё, што было альбо ёсць відомае на гэтай планеце ці на іншых планетах, разбягаецца па кутках і хаваецца ў шчыліны перад шэсцем душ на вялікіх дарогах сусвету, Усякі іншы рух наперад — толькі сімвал і падтрымка гэтага шэсця мужчынскіх і жаночых душ па вялікіх шляхах сусвету. Вечна жывым — вечна наперад ісці, Паважаныя, урачыстыя, зажураныя, сцятыя, збітыя з панталыку, вар'яты, палкія, непакорныя, слабыя, незадаволеныя, Роспачныя, гордыя, даверлівыя, хворыя, прызнаныя іншымі людзьмі ці адрынутыя іншымі людзьмі,— Яны ідуць! Яны ідуць! Я ведаю, што яны ідуць, але не ведаю, куды яны ідуць, Толькі ведаю, што яны ідуць да чагосьці самага лепшага — да чагосьці самага вялікага. Хто б ты ні быў, выходзь! Мужчына ці жанчына — выходзь! Ты не павінен адсыпацца і бавіць час у сваім доме, нават калі ты пабудаваў яго сам ці калі табе пабудавалі яго іншыя. Выходзь з цёмнага самазняволення! Выходзь з-за шырмаў! Не варта пярэчыць — я ведаю ўсё і таму рассакрэчу тваю таямніцу. Бачу цябе я наскрозь, ты не лепшы ад іншых, Ты не заслонішся ад мяне ні смехам, ні танцамі, ні полуднем, ні вячэраю, ні купкаю людзей, Скрозь адзенне і ўсе ўпрыгожанні на гэтым вымытым, чыстым, дагледжаным твары Бачу маўклівую і прыхаваную нянавісць, бачу адчай.

    like1 понравилось
    88