Тут правяраецца мудрасць,... «Лісце травы»

  • Аватар пользователя
    JeanneBien
    2 декабря 2018

    Тут правяраецца мудрасць, Канчаткова мудрасць правяраецца не ў школах, Мудрасць нельга перадаць ад таго, хто яе мае, таму, у каго яе няма, Мудрасць ідзе з душы, яна не падуладна доказам, яна сама сабе доказ, Яна заўсёды і ўсюды, у кожнай рэчы і з'яве,— яна іхні змест, Яна сцвярджае ўпэўнена рэальнасць і бессмяротнасць свету і яго дасканаласць сцвярджае; У плыні і з'яў і рэчаў ёсць штосьці такое, што ў душы абуджае мудрасць. Зноў я пераглядаю ўсе філасофіі і рэлігіі, Можа, яны правільныя і прыдатныя толькі ў класах і аўдыторыях, але нікуды не вартыя пад высокімі аблокамі, сярод краявідаў прыроды, ля ручаёў струмлівых. Тут кожны зразумее, чаго ён варты, Тут кожны адчуе, кожны ўбачыць, што ён мае ў сабе. Мінулае, будучыня, веліч, каханне — калі ты існуеш без іх, значыць, і яны існуюць без цябе.

    like1 понравилось
    83