Я большы і лепшы, чым я... «Лісце травы»
JeanneBien2 декабря 2018Я большы і лепшы, чым я думаў. Я нават і сам не ведаў, што ўва мне столькі дабрыні. Усё мне здаецца прыгожым, Я зноўку і зноўку магу паўтараць мужчынам і жанчынам: вы былі такія шчодрыя да мяне, што я хачу вам аддзячыць тым жа, Усё, чым я ўзбагачуся ў дарозе, я ўзбагачуся дзеля сябе і дзеля вас, Я раздам сябе ўсім, каго на шляху сваім стрэну, Я падкіну ім новую радасць і грубую сілу, I хто адмовіць мяне — той не засмуціць мяне, А хто прыме мяне — той, ён ці яна, будзе сам шчаслівы і ашчаслівіць мяне.
1 понравилось
97