Больше цитат

xbohx

17 августа 2018 г., 15:52

-Думаю, існуе асобны філіял пекла для здраднікаў Радзіме. Там заўсёды змрочна, холадна, сыра. Колькі б ні круціў галавой спрэс толькі туманы ды твань. Зямля дрыжыць, і ў небяспечнай блізкасці чуецца грукат капытоў. Здаецца, вось-вось коні наляцяць, саб'юць з ног, утопчуць у глебу, каб хоць так ты быў з роднай зямлёй сапраўды разам. Але коні так і не з'яўляюцца, а да гуку немагчыма прызвычаіцца...