Да Менску Андрэй меў... «Шалом»
xbohx5 мая 2012Да Менску Андрэй меў дзіўныя пачуцьці. З аднаго боку, магчыма, любіў, але зь іншага гэты горад палохаў яго сваім незразумелым хараством. У ягонай раскошы было нешта паганскае, дзікае, а часам проста вар'яцкае. Імпэрскасьць Парыжу, Бэрліну, Лёндану, Вены несла ў сабе лёгіку, вытлумачальнасьць, тое, што магчыма адчуць, усьведаміць, прыняць і нарэшце зьмірыцца. Тут жа зьяўлялася ўражаньне, што імпэрыя будавала гэта горад у момант памутненьня сьвядомасьці, калі, ужо ашалеўшы ад уласнай вялікасьці, яна пусьцілася ў дзікія архітэктурныя танцы, зьмяшаўшы ў адно кракавяк, прускі марш, польку, сіртакі, калінку-малінку, венскі вальс, яшчэ адзін прускі марш і эгіпэцкі пахавальны абрад часоў Рамзэса Другога.
1 понравилось
57