Больше цитат

Schmetterling04

22 мая 2017 г., 17:28

Для некага родная краіна – проста адцягнены панятак. Пустыя словы – і ніякай сувязі. А ёсць тыя, хто не могуць уявіць свайго шчасця без шчасця Радзімы – і часам яны пачуваюцца ідыётамі, хутчэй нават, часцяком. Таму што дабра не шукаюць. Не могуць напляваць і кінуць, завярнуцца і пайсці. Прыкладам – проста ўзяць і з'ехаць адсюль. Нават калі тут праблемы, нават калі тут – кепска... і яны адчуваюць, што нават сімвал мае жывую плоць – якая неадлучная ад іх уласнага цела і крыві.