Больше цитат

Krysty-Krysty

13 марта 2017 г., 10:29

Ён [Філіп Неры, заходні святы XVI ст.] быў запальчывы чалавек, лёгка сварыўся і ўзбурваўся і, адпаведна, цярпеў выбухі гневу ад сваіх братоў па кляштары. Аднойчы ён вырашыў, што далей так працягвацца не можа. Ці было гэта праз цноту, ці ён проста болей не мог трываць сваіх братоў — ягонае жыціе нам не гаворыць. Атрымалася вось што: ён прыбег у капліцу, укленчыў перад статуяй Хрыста і пачаў маліцца, каб Той вызваліў яго ад уласнай гняўлівасці, і, поўны надзеі, выйшаў з капліцы. І вось ён сустрэў аднаго брата, які раней ніколі не выклікаў у яго ані каліва гневу, але ўпершыню ў жыцці гэты брат павёў сябе непрыязна і абразліва. Таму Філіп разгневаўся і, поўны лютасці, рушыў далей, каб пабачыцца з іншым братам, які заўсёды быў для яго крыніцай суцяшэння і радасці. Але нават той адказаў яму дзёрзка. Тады Філіп вярнуўся ў капліцу, упаў перад выявай Хрыста і выгукнуў: «О Госпадзе, хіба я цябе не прасіў вызваліць мяне ад гневу?» І Госпад адказаў: «Так, Філіпе, таму Я і памнажаю табе нагоды для навучання».