Больше цитат

Xartym

29 августа 2016 г., 22:12

— Калі шчыра, то я амаль не ўспрымаю гэты навуковы спектр, — неяк з выклікам і каструбавата адказаў ён пасля паўзы. — Ну, вось што гэта за дадатковая вартасць, чаму яна тычыцца вартасці створанага тавару і ўсялякага там «капіталу», я не магу ўявіць. Пэўна, недахоп мыслення. Абстрагавання, аналітычнасці, аналізу мне бракуе. Дый нецікава мне гэта. Мутняк.

Паўза. Выкладчык Пётра Мацкевіч усміхнуўся.

— Ды няма ніякай дадатковай вартасці, — у запанавалай цішыні раптам абвясціў ён. — Гэта ўсё — лухта. Ёсць энергія зоркі — нашага сонца, вось і ўся першапрычына.