Больше цитат

Xartym

21 января 2016 г., 21:25

Народ, нацыя — гэта герархічныя структуры. Мы сваю герархію страцілі ў выніку цяжкага гістарычнага лёсу. Наша эліта (шляхта) нам здрадзіла і пакінула нас, прыняўшы польскую культуру і нацыянальнасьць, мяшчане таксама былі разабраныя Польшчай і Расеяй, а калі рэшта верных свайму народу шляхты і мяшчанаў нарадзілі ў канцы ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзяў новую нешматлікую эліту, то яе зьнішчылі ў 1930-я гады. Так мы засталіся сялянскай нацыяй амаль без эліты, а тая, што памалу нарадзілася зноў — была ўжо сялянскага паходжаньня. Для нармальнай жа эліты патрэбная патомнасьць — пакаленьні і пакаленьні адукацыі і дабрабыту.