Больше цитат

Bolacka

31 декабря 2015 г., 00:40

І неверагоднае, якое ставалася рэчаіснасьцю, мяне не падманула, і я ў гэта неверагоднае верыў, у гэтае дзіўнае зьдзіўленьне, у гэты цуд, гэта была тая мая зорка, якая вяла мяне ў жыцьці, відаць, толькі таму, каб саму сябе пераканаць, што нехта ўсё яшчэ чакае ад яе дзівосаў, і я, з водбліскам гэтай зоркі ўваччу, чыі далей, тым больш верыў, чым далей, тым больш, што, як яна зрабіла мяне ажно мільянэрым, тоак і цяпер, калі мяне скінулі зь нябёсаў зноў на зямлю, на карачкі, я ўгледзеў, што гэтая мая зорка гарыць ярчэй, чм калі-кольвек, што толькі цяпер я змагу зазірнуць у самае ейнае сэрца, у нутро, што мае вочы павінны былі ад усяго, што я перад тым перажыў, аслабнуць настолькі, каб змагчы яшчэ больш перажыць і стрываць... Нібыта, каб я здолеў больш пабачыць і ўведаць, я мусіў аслабнуць.