Больше цитат

Xartym

19 октября 2015 г., 20:20

Страшна выдаць свае эмоцыі, падзяліцца думкамі. Гэта слабасць, якую могуць скарыстаць нядобразычліўцы. Падумай, вылучы чорным усё, што напішаш пра сябе, і хутчэй націскай на кнопку «Delete». Так захаваеш таямніцу, калі пашчасціць, калі толькі не з’явіцца паляўнічы на тваю душу — цётачка з пячаткай суперажывання на твары і дыктафонам у торбе. Плюхнецца ў крэсла насупраць і прапануе распавесці пра каханне і смерць, а дыктафон будзе лавіць твае словы.