Больше цитат

Xartym

21 сентября 2015 г., 21:50

Я еду ўжо так даўно, што дарога ператварылася для мяне ў руціну. Новыя людзі, гарады, краіны, штампы ў пашпарце больш не прыносяць упэўненасці ў тым, што я на правільным шляху. Я зросся з дарогаю намёртва. Тут для мяне больш няма нічога новага.

Кожны раз, сядаючы ў машыну, я наперад ведаю ўсе пытанні кіроўцы. Я вымушаны крывадушнічаць, рабіць выгляд, што мне цікава тысячны раз зачытваць з памяці спіс краін, праз якія праехаў. Я не магу абмеркаваць глабальныя рэчы, якія мяне сапраўды хвалююць, бо ў дзевяноста дзевяці выпадках з сотні мяне падвозяць простыя людзі. Таму я рады кожнаму сустрэчнаму пікапу, бо гэта шанец проста заскочыць у кузаў і не граць зноў спектакль пра вясёлага спадарожніка.