• Зборная РБ па негалоўных відах спорту Павал Касцюкевіч
    ISBN: 978-985-6991-51-9
    Год издания: 2011
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский

    У кнізе сабраныя апавяданні, якія праліваюць святло на неасветленае ў афіцыйных СМІ жыццё шараговых беларусаў: мінскіх кухарак-прарочыц, смаргонскіх кантрабандыстак і гарадзенскіх спартоўцаў-алкаголікаў. Часам рэчаіснасць паварочваецца сумным, часам – абсурдным, а найчасцей камедным бокам. Кніга названая паводле апавядання, у якім задзейнічаная напаўміфічная каманда, што адначасова гуляе ў падводны хакей, пола на сланах і скача на вярблюдзе з раўбіцкіх трамплінаў.