Издания и произведения

  • Разбурыць Парыж Валянцін Акудовіч
    ISBN: 985-6701-31-7
    Год издания: 2004
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский

    Прачнуўся без дваццаці восем, на сорак хвілінаў пазней ад запланаванага. Упікнуў сябе – зрэшты, без асаблівага імпэту. Дзень пачынаецца з кавы, а калі кавы няма, дык з моцнай гарбаты. Кавы не было. Гарбату (між іншым – дрэнную) піў, як зазвычай, ужо за пісьмовым сталом, каб дарма не губляць часу. Пакуль гарбата раскатурхвае ўяўленне, звычайна гартаю дзеля “раскруткі мазгоў” якую-небудзь «разумную кнігу». На гэты раз пад руку патрапіў Людвік Вітгенштайн. Чытаў на выпадковай старонцы філасофскія доследы хвілінаў пятнаццаць, а затым падсунуў пад руку скрэмзаныя аркушы паперы ўжо са сваімі «філасофскімі даследзінамі». Трэба падрыхтаваць…

    Развернуть