Кніга дапаможа юным чытачам больш даведацца пра родны край, бо каб лепш ведаць сябе, трэба адчуць і зразумець тую зямлю, на якой жывеш, тых людзей, якія жылі на ёй не толькі дзясяткі, сотні, а і многія тысячы гадоўтаму. Пазначанае вайсковай адвагай і чалавечай мудрасцю старажытнае Бярэсце, Божым промыслам асвячоная гарадзенская Каложская царква, разбуранае гняздо славы і няслаўя — Крэўскі за- мак, легендарнае і ледзь не міфічнае Мора Герадота на Палессі, цыганская сталіца ў Міры, шматтысячагадовыя крамянёвыя шахты ў Ваўкавыскім раёне, ціхі пошапт векавечных ледавіковых валуноў ці не ў адзіным у свеце Мінскім музеі валуноў. Усё гэта — водгулле нашай даўняй гісторыі.