© Дзмiтрый Кудрэц, 2022
ISBN 978-5-4496-0882-6
Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero
«Зноў ноч разлiлася па наваколлi…»
Зноў ноч разлiлася па наваколлi,Месяц празрысты на небе заззяў.Ен глянуў унiз на жытневае поле —Абеларусiўся.
Бусел з сабой, адлятаючы ў вырай,Спевы пачутыя летам узяў,Як напамiн аб жаданых мясцiнах.Абеларусiўся.
Вабяць у шлях невядомыя землi —Еўропа, амерыка, азiя ўся.Ды мне тут утульней, вальготней, напэўнаАбеларусiўся.
Хай пазабыў крыху матчыну мову,Ад гучнага «Р» не пазбаўлюся.Яно прыкiпела на генным узроўнi.Абеларусiўся.
«Так i жывем, не гледзячы на крызiсы…»Так i жывем, не гледзячы на крызiсы.Усе пры справе ад святла да цемры.I падлiчыўшы часам плюсы, мiнусы,Мы разумеем, што не ўсе так дрэнна.Так i жывем. На бога, чорта лысага,Цi на кагосьцi там не спадзяемся.Шукаем дзе б утульней прытулiцца нам,Але ў сваiх мясцiнах застаемся.Так i жывем. I клопаты штодзенныяПерамяжаем з мараю прыемнай.Кiруемся адвечнымi законамi,Замацаваных на ўзроўнi генным.Так i жывем. У горы альбо радасцiКiпiць заўседы шчодрае застолле.Без уселякай выхвальбы, без зайздрасцi.Нам некалi i думаць пра такое.Так i жывем. Хвалюемся, змагаемся,Лятаем, хоць зусiм не маем крылаў.Калi ж жыцце да скону наблiжаецца,Пытаем неба, а цi так мы жылi?
Так i жывем, не гледзячы на крызiсы.Усе пры справе ад святла да цемры.I падлiчыўшы часам плюсы, мiнусы,Мы разумеем, што не ўсе так дрэнна.
Так i жывем. На бога, чорта лысага,Цi на кагосьцi там не спадзяемся.Шукаем дзе б утульней прытулiцца нам,Але ў сваiх мясцiнах застаемся.
Так i жывем. I клопаты штодзенныяПерамяжаем з мараю прыемнай.Кiруемся адвечнымi законамi,Замацаваных на ўзроўнi генным.
Так i жывем. У горы альбо радасцiКiпiць заўседы шчодрае застолле.Без уселякай выхвальбы, без зайздрасцi.Нам некалi i думаць пра такое.
Так i жывем. Хвалюемся, змагаемся,Лятаем, хоць зусiм не маем крылаў.Калi ж жыцце да скону наблiжаецца,Пытаем неба, а цi так мы жылi?
«Адшукаю сабе пакаранне…»Адшукаю сабе пакаранне,Перастану зусiм паважаць,Калi пару радкоў пра каханнеЯ не здолею напiсаць.Сваiм творам я ўразiць гатовы.Справа звыклая, ды наявуСачынiць не адолеў нi слова,Дурнiў толькi дарма галаву.Дзе падзелась натхненне? Чамусьцi(I не ведаю, як вам сказаць),У мяне на паперы пачуццiНе выходзiць адлюстраваць.Хай не выканаў я абяцанне,Не таму, што трапло цi лайдак.Я магу. Толькi вось пра каханнеНе жадаю пiсаць проста так.
Адшукаю сабе пакаранне,Перастану зусiм паважаць,Калi пару радкоў пра каханнеЯ не здолею напiсаць.
Сваiм творам я ўразiць гатовы.Справа звыклая, ды наявуСачынiць не адолеў нi слова,Дурнiў толькi дарма галаву.
Дзе падзелась натхненне? Чамусьцi(I не ведаю, як вам сказаць),У мяне на паперы пачуццiНе выходзiць адлюстраваць.
Хай не выканаў я абяцанне,Не таму, што трапло цi лайдак.Я магу. Толькi вось пра каханнеНе жадаю пiсаць проста так.
«Б«ецца мятлiк у вакно…»Б«ецца мятлiк у вакно,Хлопае крыламi,Толькi вось на волю шклоЯго не пускае.Што, дурная галава,Ты забыўся ў хаце?Заляцеў ты да святлаI свабоду страцiў.Шкло мiж ею i табой.Няма вызвалення!I падман празрысты тойНе дае надзеi.Што ты думаў? Што хацеў,Калi ты, свавольнiк,У памяшканне заляцеў,А назад не здолеў?Намагаешся, скрабешПерашкоду ўпарта.Толькi намаганнi ўсеНiчога не варты.Думаеш, што ты герой?Анi ў якiм разе!Вось i бiся галавой,Калi з ей не ладзiш.
Б«ецца мятлiк у вакно,Хлопае крыламi,Толькi вось на волю шклоЯго не пускае.
Што, дурная галава,Ты забыўся ў хаце?Заляцеў ты да святлаI свабоду страцiў.
Шкло мiж ею i табой.Няма вызвалення!I падман празрысты тойНе дае надзеi.
Што ты думаў? Што хацеў,Калi ты, свавольнiк,У памяшканне заляцеў,А назад не здолеў?
Намагаешся, скрабешПерашкоду ўпарта.Толькi намаганнi ўсеНiчога не варты.
Думаеш, што ты герой?Анi ў якiм разе!Вось i бiся галавой,Калi з ей не ладзiш.
«Я выдумаў краiну мрой…»Я выдумаў краiну мрой,Дзе ўсе яскрава i шыкоўна.Ды на здзяйсненне мары тойУ лесу не спытаў дазволу.I ен (абразiўшысь на што?)Са мною болей не сябруе.Часам успомнiць i назлоМне непрыемнасцi даруе:– Жывi ў сваей краiне мар,Ты гэтага жадаў калiсьцi.Чаму ж ты столькi год запарУзносiш мне свае малiтвы?Хацеў ты славы, ўзнагарод?А вынiку вось не прадбачыў.Чаму ж мяне ты аднагоАбвiнавачваеш у няўдачах?Як не цурайся, не мiнешДобрую долю цi благую.Ты на каленях прыпаўзешI я табе ўсе дарую.Што ж тычыцца мрой дзiўных тых,Без iх жыцце было б заганай.Я iх выконваю заўжды,Калi я нават не ў пашане.
Я выдумаў краiну мрой,Дзе ўсе яскрава i шыкоўна.Ды на здзяйсненне мары тойУ лесу не спытаў дазволу.
I ен (абразiўшысь на што?)Са мною болей не сябруе.Часам успомнiць i назлоМне непрыемнасцi даруе:
– Жывi ў сваей краiне мар,Ты гэтага жадаў калiсьцi.Чаму ж ты столькi год запарУзносiш мне свае малiтвы?
Хацеў ты славы, ўзнагарод?А вынiку вось не прадбачыў.Чаму ж мяне ты аднагоАбвiнавачваеш у няўдачах?
Як не цурайся, не мiнешДобрую долю цi благую.Ты на каленях прыпаўзешI я табе ўсе дарую.
Што ж тычыцца мрой дзiўных тых,Без iх жыцце было б заганай.Я iх выконваю заўжды,Калi я нават не ў пашане.
«Жыцце цягне на захад, а сэрца на ўсход…»Жыцце цягне на захад, а сэрца на ўсход.I нiяк iм не дагаварыцца.Не хачу ўспамiнаць безлiч прожытых год,А яны не жадаюць забыцца.Жыцце крочыць наперад, а памяць назадПавяртаецца ноччу бяссоннай.Што наперадзе мо зацiкавiць наўрад,А ў мiнулым даўно ўсе вядома.Жыцце верне направа, а я ў бок другi,Хоць i ведаю, ўцекi дарэмны.Бо, куды не збягай, усе роўна я з iмУ пазначаным пункце сустрэнусь.
Жыцце цягне на захад, а сэрца на ўсход.I нiяк iм не дагаварыцца.Не хачу ўспамiнаць безлiч прожытых год,А яны не жадаюць забыцца.
Жыцце крочыць наперад, а памяць назадПавяртаецца ноччу бяссоннай.Што наперадзе мо зацiкавiць наўрад,А ў мiнулым даўно ўсе вядома.
Жыцце верне направа, а я ў бок другi,Хоць i ведаю, ўцекi дарэмны.Бо, куды не збягай, усе роўна я з iмУ пазначаным пункце сустрэнусь.
«З«ездiць бы туды i паглядзець…»З«ездiць бы туды i паглядзець,Як жывуць у тым замежжы людзi,Што сабе гатуюць на абед,П«юць якiя лекi пры прастудзе.Колькi там у кожнага машын.I якое абуванне носяць,Калi дождж пальецца i аб чымГутараць, калi прыходзяць госцi.Мне ў чужой краiне цiкавейНе музеi, поўныя турыстаў,А якая там трава расцеI ў якiм баку сонца садзiцца.Чым там пахне вечар за вакномI якiя зоркi ў небе ззяюць,I якiя казкi перад сномНеслухам бацькi распавядаюць.З«ездiць бы туды, звярнуць у бокАд мясцiн вядомых па расказах,Каб убачыць самаму жыццеМо вельмi падобнае на наша.
З«ездiць бы туды i паглядзець,Як жывуць у тым замежжы людзi,Што сабе гатуюць на абед,П«юць якiя лекi пры прастудзе.
Колькi там у кожнага машын.I якое абуванне носяць,Калi дождж пальецца i аб чымГутараць, калi прыходзяць госцi.
Мне ў чужой краiне цiкавейНе музеi, поўныя турыстаў,А якая там трава расцеI ў якiм баку сонца садзiцца.
Чым там пахне вечар за вакномI якiя зоркi ў небе ззяюць,I якiя казкi перад сномНеслухам бацькi распавядаюць.
З«ездiць бы туды, звярнуць у бокАд мясцiн вядомых па расказах,Каб убачыць самаму жыццеМо вельмi падобнае на наша.
«Прабач, што не сказаў я слоў ласкавых…»Прабач, што не сказаў я слоў ласкавых,Якiя ты пачуць хацела.I што прызнаннi ў каханнiВыходзяць лепей на паперы.Прабач, што я не выканаў жаданнi,Якiя абяцаў калiсьцi.Завеў у край расчараванняI не знайшоў дагэтуль выйсця.Прабач, што не зрабiў цябе шчаслiвай,Што дараваў адны сумненнi,Што нават не хапiла сiлыАгучыць гэта прабачэнне.
Прабач, што не сказаў я слоў ласкавых,Якiя ты пачуць хацела.I што прызнаннi ў каханнiВыходзяць лепей на паперы.
Прабач, што я не выканаў жаданнi,Якiя абяцаў калiсьцi.Завеў у край расчараванняI не знайшоў дагэтуль выйсця.
Прабач, што не зрабiў цябе шчаслiвай,Што дараваў адны сумненнi,Што нават не хапiла сiлыАгучыць гэта прабачэнне.
«Вось чаго нiколi не рабiў…»Вось чаго нiколi не рабiў,Не таму, што я лайдак цi невук,Я нiколi сена не касiў,Проста не было ў тым патрэбы.Вось чаго нiколi не хацеў.Дык увесь свой век пражыць спакойна.I таму спяшаўся i ляцеў,Не сябруя часам з галавою.Вось чаго нiколi не змагу,Кiнуць кут, радзiмай што завецца.Нават калi я адтуль збягу,Назаўжды там сэрца застанецца.
Вось чаго нiколi не рабiў,Не таму, што я лайдак цi невук,Я нiколi сена не касiў,Проста не было ў тым патрэбы.
Вось чаго нiколi не хацеў.Дык увесь свой век пражыць спакойна.I таму спяшаўся i ляцеў,Не сябруя часам з галавою.
Вось чаго нiколi не змагу,Кiнуць кут, радзiмай што завецца.Нават калi я адтуль збягу,Назаўжды там сэрца застанецца.
«Лiпiна ўпрыгожылася золатам…»Лiпiна ўпрыгожылася золатам,Ей зялены колер не па густу.Чырванеюць яблыкi ад сораму,Гледзячы на гэткае распутства.Пэўна яна штосьцi пераблытала,Захацелась ей чароўных красак.Толькi наглядзеўшыся на лiпiну,За вакном мiнае Спас за Спасам.Яблыкi на наваколле дзiвяцца,Здарылася што, не разумеюцьI размораныя сонцам жнiвеньскiмНа галiнках сумна чырванеюць.Месяц усе вышэй вiсiць над хатаю,Толькi зараз я заўважыў гэтаI, наеўшысь сарамлiвых яблыкаў,Разумею – адыходзiць лета.
Лiпiна ўпрыгожылася золатам,Ей зялены колер не па густу.Чырванеюць яблыкi ад сораму,Гледзячы на гэткае распутства.
Пэўна яна штосьцi пераблытала,Захацелась ей чароўных красак.Толькi наглядзеўшыся на лiпiну,За вакном мiнае Спас за Спасам.
Яблыкi на наваколле дзiвяцца,Здарылася што, не разумеюцьI размораныя сонцам жнiвеньскiмНа галiнках сумна чырванеюць.
Месяц усе вышэй вiсiць над хатаю,Толькi зараз я заўважыў гэтаI, наеўшысь сарамлiвых яблыкаў,Разумею – адыходзiць лета.
«Што мяне цягне на вандраваннi?..»Што мяне цягне на вандраваннi?I чаго я баюсь не паспець?Цi ў жыццi няма iншых жаданняў,Як кудысьцi iсцi цi ляцець?Што мяне цягне ў чужыя краiны?Чым прывабiў замежны альянс?Прырода? Палацы? Альбо магазiны?Дык такога хапае i ў нас.Што мяне цягне нястрымна ў далеч?Мо багацце? А мо прыгажосцьНевядомую, дзiуную там адшукаю,Цi быць можа iншае штось.Што мяне цягне пасля тых блуканняўДа знаемых i звыклых мясцiн?Пэуна таму, што ў сваiх вандраванняхЛепш кутка я не здолеў знайсцi.
Што мяне цягне на вандраваннi?I чаго я баюсь не паспець?Цi ў жыццi няма iншых жаданняў,Як кудысьцi iсцi цi ляцець?
Што мяне цягне ў чужыя краiны?Чым прывабiў замежны альянс?Прырода? Палацы? Альбо магазiны?Дык такога хапае i ў нас.
Што мяне цягне нястрымна ў далеч?Мо багацце? А мо прыгажосцьНевядомую, дзiуную там адшукаю,Цi быць можа iншае штось.
Што мяне цягне пасля тых блуканняўДа знаемых i звыклых мясцiн?Пэуна таму, што ў сваiх вандраванняхЛепш кутка я не здолеў знайсцi.
«Пагуляць бы так, каб на душы…»Пагуляць бы так, каб на душыСуму не вялося болей.Пабываць бы там, дзе я не быў,Дзе не апынусь нiколi.Пакахаць бы так, каб аб аднойСэрцайка ўвесь час журылась.Адшукаць бы тое, што даўноСтрачана, сплыло, згубiлась.Паспытаць бы тое, што ў жыццiДумкi чысцiней напоўняць.I пажыць бы так, напрыканцыКаб было пра што мне ўспомнiць.
Пагуляць бы так, каб на душыСуму не вялося болей.Пабываць бы там, дзе я не быў,Дзе не апынусь нiколi.
Пакахаць бы так, каб аб аднойСэрцайка ўвесь час журылась.Адшукаць бы тое, што даўноСтрачана, сплыло, згубiлась.
Паспытаць бы тое, што ў жыццiДумкi чысцiней напоўняць.I пажыць бы так, напрыканцыКаб было пра што мне ўспомнiць.
«У жыццi я ўсе пазнаў i зведаў…»У жыццi я ўсе пазнаў i зведаў.Шчасця i нягод досыць хапала.Ўсе было – што трэба, што не трэба,Ды душа штось большага чакала.Вандраваў я па чужых краiнахI блукаў па розных закавулках,Каб знайсцi куток, што сэрцу мiлы,Ды душа не ведала прытулку.Навучыўся кiраваць я часам,Ратавацца ад тугi i болю,Дараваць усiм, усе, адразу,Ды душы ўсе не было спакою.Калi ж мой апошнi час настане,I паклiча божанька ў нябесы,Як належыць, як усiм прыстала,Душа зноўку запярэчыць лесу.
У жыццi я ўсе пазнаў i зведаў.Шчасця i нягод досыць хапала.Ўсе было – што трэба, што не трэба,Ды душа штось большага чакала.
Вандраваў я па чужых краiнахI блукаў па розных закавулках,Каб знайсцi куток, што сэрцу мiлы,Ды душа не ведала прытулку.
Навучыўся кiраваць я часам,Ратавацца ад тугi i болю,Дараваць усiм, усе, адразу,Ды душы ўсе не было спакою.
Калi ж мой апошнi час настане,I паклiча божанька ў нябесы,Як належыць, як усiм прыстала,Душа зноўку запярэчыць лесу.
«Разлiлася рэчанька…»Разлiлася рэчанька,Ой, не перайсцi.Пакахала дзеўчынаПершы раз у жыццi.Не спяшайся, рэчанька,У далекi край.Не хвалюйся, дзеўчына,Слез не лей дарма.Зашумела рэчанька,Човен панясла.Зажурылась дзеўчына,Стала не да сна.Не шумi ты, рэчанька,Чыстая вада.Не журыся, дзеўчына,Гэта не бяда.Ў«ецца, ў’ецца рэчанькаПамiж берагоў.Ты паслухай, дзеўчынаСэрцайка свайго.Разлiлася рэчанька,Ой, не перайсцi.Пакахала дзеўчынаПершы раз у жыццi.
Разлiлася рэчанька,Ой, не перайсцi.Пакахала дзеўчынаПершы раз у жыццi.
Не спяшайся, рэчанька,У далекi край.Не хвалюйся, дзеўчына,Слез не лей дарма.
Зашумела рэчанька,Човен панясла.Зажурылась дзеўчына,Стала не да сна.
Не шумi ты, рэчанька,Чыстая вада.Не журыся, дзеўчына,Гэта не бяда.
Ў«ецца, ў’ецца рэчанькаПамiж берагоў.Ты паслухай, дзеўчынаСэрцайка свайго.
Разлiлася рэчанька,Ой, не перайсцi.Пакахала дзеўчынаПершы раз у жыццi.
«Дзесь мiж сiнiх азер i бязмежных лугоў…»Дзесь мiж сiнiх азер i бязмежных лугоўЕсць мясцiна, абраная лесам.Прывячае там шэргат сасновых бароў,Мятны водар мурожных пакосаў.Хай няма хараства ў ей паўдневых краiн,Дзе да берага ласцiцца мора.Там надзеi маi, там маi каранi,Там пазнаў я i шчасце i гора.Часам вабяць замежных спакус мiражыI прыгоды бясконцых вандровак.Але што там не думай, што там не кажы,Мне нiкуды не дзецца ўсе роўнаАд кутка, што знаемы з маленства майго,Дзе мiж сосен хаваецца рэчка.Наблукаўшысь, вяртаюсь туды зноў i зноў,Хай не сам, а душою i сэрцам.
Дзесь мiж сiнiх азер i бязмежных лугоўЕсць мясцiна, абраная лесам.Прывячае там шэргат сасновых бароў,Мятны водар мурожных пакосаў.
Хай няма хараства ў ей паўдневых краiн,Дзе да берага ласцiцца мора.Там надзеi маi, там маi каранi,Там пазнаў я i шчасце i гора.
Часам вабяць замежных спакус мiражыI прыгоды бясконцых вандровак.Але што там не думай, што там не кажы,Мне нiкуды не дзецца ўсе роўна
Ад кутка, што знаемы з маленства майго,Дзе мiж сосен хаваецца рэчка.Наблукаўшысь, вяртаюсь туды зноў i зноў,Хай не сам, а душою i сэрцам.
«Я не скаржусь на лес свой няўдалы…»Я не скаржусь на лес свой няўдалы.Што мне дадзена, тым ганаруся.Шчасця, радасцi, гора навалам.Калi хочаш, з табой падзялюся.Слезы – добра. Шанцуе – прыемна.Як належнае гэта прымаю.I тугу адганяю прэч спевам.Калi хочаш, табе праспяваю.На мой век уселякага досыць.А калi табе штось не хапае,То сваiм недарэчлiвым лесам,Калi хочаш, з табой памяняюсь.
Я не скаржусь на лес свой няўдалы.Што мне дадзена, тым ганаруся.Шчасця, радасцi, гора навалам.Калi хочаш, з табой падзялюся.
Слезы – добра. Шанцуе – прыемна.Як належнае гэта прымаю.I тугу адганяю прэч спевам.Калi хочаш, табе праспяваю.
На мой век уселякага досыць.А калi табе штось не хапае,То сваiм недарэчлiвым лесам,Калi хочаш, з табой памяняюсь.
«Зыходзiць дзень стамiўшыся ад спекi…»Зыходзiць дзень стамiўшыся ад спекi,Хаваецца ў няхожаным бары.I, каб нiхто iх не дастаў, высокаЗапальвае ноч зоркi-лiхтары.Зыходзiць дзень. Раптоўна цi наўмыснаМалюе чырванню на шкле вакон.I ноч пацiху гойдае калыску,Дзе прытулiўся мой чароўны сон.Зыходзiць дзень. Без доўгiх развiтанняў.Мо невядома ветлiвасць яму?Зыходзiць дзень, а з iм мае жаданнi,Што зранку атлумiлi галаву.Зыходзiць дзень, бо i яму патрэбнаАдпачываць i назапашваць моц,Каб ранiцой гасiць зоркi на небе,Што з вечара там запалiла ноч.
Зыходзiць дзень стамiўшыся ад спекi,Хаваецца ў няхожаным бары.I, каб нiхто iх не дастаў, высокаЗапальвае ноч зоркi-лiхтары.
Зыходзiць дзень. Раптоўна цi наўмыснаМалюе чырванню на шкле вакон.I ноч пацiху гойдае калыску,Дзе прытулiўся мой чароўны сон.
Зыходзiць дзень. Без доўгiх развiтанняў.Мо невядома ветлiвасць яму?Зыходзiць дзень, а з iм мае жаданнi,Што зранку атлумiлi галаву.
Зыходзiць дзень, бо i яму патрэбнаАдпачываць i назапашваць моц,Каб ранiцой гасiць зоркi на небе,Што з вечара там запалiла ноч.
«Каб вялiсь у вашай хаце…»Каб вялiсь у вашай хацеДабрабыт i згода,У вакенца каб свяцiлаСонейка заўседы.Каб дарыў свае напевыВам зялены гай,Не хадзiце, дзеўкi, замужЗа нялюбага.Каб вам вочы не калолiЧужы лад i шчасце,Каб мiнулi вашу хатуГора i напасцi,Каб суседкi не насiлiПлеткi па вугламНе хадзiце, дзеўкi, замужЗа нялюбага.Каб ад болю i сумотыСэрца не шчамiла,У галаву не лезлi думкiШто жыцце пастыла.Каб не ведалi нiколiЛiха лютага,Не хадзiце, дзеўкi, замужЗа нялюбага.
Каб вялiсь у вашай хацеДабрабыт i згода,У вакенца каб свяцiлаСонейка заўседы.
Каб дарыў свае напевыВам зялены гай,Не хадзiце, дзеўкi, замужЗа нялюбага.
Каб вам вочы не калолiЧужы лад i шчасце,Каб мiнулi вашу хатуГора i напасцi,
Каб суседкi не насiлiПлеткi па вугламНе хадзiце, дзеўкi, замужЗа нялюбага.
Каб ад болю i сумотыСэрца не шчамiла,У галаву не лезлi думкiШто жыцце пастыла.
Каб не ведалi нiколiЛiха лютага,Не хадзiце, дзеўкi, замужЗа нялюбага.
«На пачатку лiпеня…»На пачатку лiпеня,Сонейкам сагрэты,Пах духмяны лiпавыНапаiў паветра.Зпешчаны нябесамi,Ветрам зачарованыПлаве па-над вескаюВодар непаўторны.Нават у самiм горадзе,Памiж вулiц шумныхПах дзiвосных кветакПерабiў парфумы.Сяду я пад лiпiнай,Сэрца зашчамiла.Скажу дзякуй лiпенюЗа такое дзiва.Набяру ў мяшэчакЯ духмяных кветак,Каб прыдбаць узiмкуУспамiн пра лета.
На пачатку лiпеня,Сонейкам сагрэты,Пах духмяны лiпавыНапаiў паветра.
Зпешчаны нябесамi,Ветрам зачарованыПлаве па-над вескаюВодар непаўторны.
Нават у самiм горадзе,Памiж вулiц шумныхПах дзiвосных кветакПерабiў парфумы.
Сяду я пад лiпiнай,Сэрца зашчамiла.Скажу дзякуй лiпенюЗа такое дзiва.
Набяру ў мяшэчакЯ духмяных кветак,Каб прыдбаць узiмкуУспамiн пра лета.
«Расквiтнела шыпшына ля плоту…»Расквiтнела шыпшына ля плоту,Разгарэўся ружовы пажар.Ад усiх я збягаю ўпотайУ краiну няздзейсненных мар.Я там быў разоў сто ўжо, не меней.Пiў ваду з жыватворных крынiц.Там забытыя сумныя ценiНабываюць знаемы абрыс.Там жыцце не залежыць ад часу,Там няма звыклай мне мiтуснi.Там здзяйсняюцца быццам у казцыНават самыя дзiўныя сны.Там давольны i пэўна шчаслiвыЯ блукаю мiж страчаных мрой.I плыве следам водар шыпшыны,Дараваны свавольнай вясной.
Расквiтнела шыпшына ля плоту,Разгарэўся ружовы пажар.Ад усiх я збягаю ўпотайУ краiну няздзейсненных мар.
Я там быў разоў сто ўжо, не меней.Пiў ваду з жыватворных крынiц.Там забытыя сумныя ценiНабываюць знаемы абрыс.
Там жыцце не залежыць ад часу,Там няма звыклай мне мiтуснi.Там здзяйсняюцца быццам у казцыНават самыя дзiўныя сны.
Там давольны i пэўна шчаслiвыЯ блукаю мiж страчаных мрой.I плыве следам водар шыпшыны,Дараваны свавольнай вясной.
«Няма слез. Унутры штось зламалась…»Няма слез. Унутры штось зламалась.Зразумець не магу ў чым прычына.I з таго што было засталося так мала.У асноўным аднi ўспамiны.Няма слоў. Яны скончылiсь проста.Страцiў iх на хлусню i пытаннi.I з таго што было дараваны мне лесамНесканчоныя толькi жаданнi.Няма сноў. Вочы засцiла цемра.I няма нi прасвету, нi выйсця.I з таго што было намагаюсь дарэмнаЯ абраць хаця б крыху карысьцi.
Няма слез. Унутры штось зламалась.Зразумець не магу ў чым прычына.I з таго што было засталося так мала.У асноўным аднi ўспамiны.
Няма слоў. Яны скончылiсь проста.Страцiў iх на хлусню i пытаннi.I з таго што было дараваны мне лесамНесканчоныя толькi жаданнi.
Няма сноў. Вочы засцiла цемра.I няма нi прасвету, нi выйсця.I з таго што было намагаюсь дарэмнаЯ абраць хаця б крыху карысьцi.
Страницаиз12
СкороКнижный режим












