• Даць народу гісторыю. Успаміны, лісты Мікалай Улашчык
    ISBN: 978-985-6968-53-5
    Год издания: 2016
    Издательство: Лімарыус
    Язык: Белорусский

    Мікалай Улашчык (1906-1986) усё жыццё займаўся вывучэннем айчыннай гісторыі, але не змог выдаць у Беларусі ніводнай сваёй кнігі. Парадокс лёсу: даследчык і публікатар беларускіх летапісаў, адзін з лепшых крыніцазнаўцаў і спецыялістаў па «беларускім» ХІХ стагоддзі аказаўся незапатрабаваным на радзіме. Але напісанае застаецца і для яго абавязкова настае час вяртання. У кнігу ўвайшлі ўспаміны пра школьныя гады і пару сталення, мемуарныя партрэты Я.Купалы, М.Доўнар-Запольскага, В.Ластоўскага ды інш., а таксама лісты, большая частка якіх друкуецца ўпершыню.