Книжный вызовВаш трекер чтения книг
Это новая версия страницы. Часть функций ещё в работе — мы добавляем их постепенно.
Сцэнарыст
Шчаслівыя рэдка ведаюць, што яны шчаслівыя, трэба перамена, часам кардынальная, каб гэта ўсвядоміць.
Гендырэктар “FilmBellа” Хрушчанка быў пераведзены ў кінавытворчасць са сферы ідэалогіі, у якую ў сваю чаргу патрапіў з сельскай гаспадаркі. Так рабілі знарок, бо лічылася, што вузкія спецыялісты-прафесіяналы замыльваюцца, а чалавеку збоку відней, таму ён лепш і хутчэй разбярэцца.
Чалавек часта псуе сабе жыццё не тым, што не робіць нечага, як яму здаецца, патрэбнага, а тым, што энергічна робіць акурат непатрэбнае.
Дрэва спілуюць, чалавек памрэ, каханая кіне, дзіця вырасце… А хто можа адабраць неба, ваду? Паветра, сонца, месяц, туман і зоры? Мары і летуценні? Ніхто і ніколі.
"Я ўжо ў такім веку, калі трэба збіраць як мага больш добрых спраў. Мо і спатрэбяцца на апошняй таможні."
"Дабро павінна быць ананімным. Калі ж яно мае адрас, гэта ўжо не дабро, а самалюбаванне, яно абясцэньваецца, як толькі пачынаеш чакаць адплаты за яго. Наша справа сеяць, а зерне мы не пабачым."