HershensonTendrils3 февраля 2019В друзьяПралетарыят зацягнуў рэмень на жываце і а восьмай гадзіне пайшоў у гарадзкі тэатр. Ён прыходзіў масамі. Ён хвалямі займаў партэр, ложы і галёрку, пакуль там не запахла ботамі, целам і кажухамі. І падрыхтаваўся слухаць і слухаць.2 понравилось205
HershensonTendrils3 февраля 2019В друзьяА я, Бэрэлэ, нічога ня буду рабіць на сьвеце. Бо ж нічога ня робячы цьвітуць дрэвы, нічога ня робячы растуць дзеці, я буду сьпяваць, як птушка, і будзе мне добра.2 понравилось165
robot23 апреля 2020В друзьяПраведнічкам неба падавалася ржавым жалезам, што кладзецца на плечы і трэба цягнуць яго без адплаты і бяз дыху ўсё жыцьцё.1 понравилось146
robot23 апреля 2020В друзьяМаланка раскалола неба! Раптам на імгненьне засінела сьвятасьць нейкага іншага сьвету.1 понравилось149
robot23 апреля 2020В друзьяНіхто мяне не сустрэў, ні Бог, ні нехта, хто б выглядаў як Бог. Я хадзіў пустымі палямі з аднаго сьвету ў другі. Я нікога не сустрэў, паўсюль бязьлюдна і пуста. Браты мае, кажу я вам, жывым нашмат лепей, чым мёртвым.88
robot23 апреля 2020В друзьяМожа ёсьць у гэтым вось сьвеце яшчэ такі куточак, у які трапляеш выпадкова, і тады ты сапраўды існуеш, але ніхто пра гэта ня ведае.79