Вручение 2008 г.

Премия за 2007 год.

Страна: Беларусь Место проведения: город Полоцк, Музей белорусского книгопечатания Дата проведения: 2008 г.

Глиняный Велес

Лауреат
Алег Мінкін 4.5
Бальшыня вершаў Алега Мінкіна напісаная так даўна, што ўсе ўжо забыліся, навошта і хто іх пісаў. Сам Мінкін часам сьцьвярджае, што пісала "Сама Мова". Як бы там ні было, але ўсё напісанае сталася клясыкай беларускай паэзіі ХХ стагодзьдзя.
Уладзіслаў Ахроменка, Максім Клімковіч 4.3
Новы раман пісьменніцкага дуэта М. Клімковіча і У. Ахроменкі – захапляльны аповед, прасякнуты гумарам. Кніга зацікавіць як аматараў вострасюжэтных твораў пра авантуры і інтрыгі, перастрэлкі і пагоні, гэтак і прыхільнікаў інтэлектуальнай літаратуры, якія цэняць тонкую пародыю, дасціпныя алюзіі і мудрагелістыя стратэгіі.

"Страх і нянавісьць у Гародні", "Беларускі буржуазны pulp-fiction", "Янкі пры двары караля Стаха" – слоганы, што тк і просяцца ў назвы рэцэнзіі на новую кніжку Уладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча. Але раптоўна разумееш, што ніякай рэцэнзіі не атрымаецца: асабіста для мяне прачытаньне "Янак..." сталася канцом аналітыкі і пачаткам бурных і малазьмястоўных захапленьняў. Захапленьняў тым, як удала пісьменьніцкі тандэм запусьціў сімулякра маскульту туляцца па беларускай культурнай прасторы!" (Марыйка Мартысевіч)
Наталка Бабіна 4.0
Твор лучыць у сабе рысы прыгодніцкага, дэтэктыўнага, жаночага і сацыяльнага раману. А яшчэ гэта раман пра Берасьце — якое было, якое ёсьць і якое будзе. Гэта захапляльная гісторыя каханьня, сьмерці, цудаў і ўратаваньня.
Севярын Квяткоўскі 4.1
Зборнік «Фрашкі да пляшкі» —суплёт кароткіх гісторыяў жыцьця пра вядомых беларускіх палітыкаў, музыкантаў, літаратараў, мастакоў, журналістаў, а таксама паспалітых людзей: выкладчыкаў, міліцянтаў, рабочых, таксістаў, мытнікаў, памежнікаў, бізнэсоўцаў, эмігрантаў і дзяцей. Аўтар малюе карціну жыцьця беларусаў новай эпохі—эпохі Незалежнасьці. Сьмешныя па форме, фрашкі—анэкдоты жыцьця—закранаюць сур’ёзныя тэмы ўзаемадачыненьня творцы і ўлады, паўстаньня беларускай мовы як элітарнай, а не калхознай, зьяўленьня новай генэрацыі, для якой ідэя беларушчыны не лубок, а спосаб самаідэнтыфікацыі ў прасторы і часе. «Фрашкі да пляшкі» можна чытаць як ураздроб, гэтак адным цэлым тэкстам, які можна назваць эсэ, а можна—прыгодніцкім раманам.
Павел Севярынец 4.0
Калі Андрэй Дынько прапанаваў мне штотыдня пісаць у «Нашу Ніву» нататкі зь «хіміі», сьпярша здалося: два гады? Кожны тыдзень? Немагчыма. Занядбаная вёсачка на мяжы з Расеяй, сярод лесу — пра што?.. Зараз, праз два гады, сьведчу: кожная беларуская вёска (ужо ня кажучы пра мястэчка ці горад) вартая шматтомніку. Уся глыбокая Беларусь дагэтуль застаецца вялікай таямніцай. Ведаю: і тое, што Сітна згадваецца ў Бібліі, і тое, што найважнейшыя падзеі беларускай гісторыі нейкім дзівосным чынам праходзілі праз гэты лясны куток, і тое, што зараз у ім, як у кроплі, адлюстраваліся боль і надзеі ўсяе краіны — не выпадкова. — Дзякую Богу за гэтае выпрабаваньне: Госпад найлепш ведае, дзе нам трэба быць. Дзякую за ўмацаваньне ў веры, за гарт, досьвед беларускай салідарнасьці, за 1,5 тысячы «лістоў у лес» і больш як пяцьсот наведнікаў. Дзякую рэдакцыі «Нашай Нівы», чытачам, бацькам сябрам і, канечне, самім сіценцам, такім мілым і такім няшчасным, пра якіх напісаў далёка ня ўсё. «Лісты зь лесу» — спроба знайсьці беларуса ў гушчары ягонай душы. Спроба дагукацца да Бога ў глухім, дрымучым. Дрымотным сэрцы Эўропы. Таму — сардэчна запрашаю ў беларускі лес.