Автор
Андрей Хаданович
Андрэй Хадановіч
4.2
4.2
131оценка
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
5 | 53 | |
4 | 62 | |
3 | 16 | |
2 | 0 | |
1 | 0 | |
без оценки |
10 |
131оценка
Лучшие книги Андрея Хадановича
- 20 изданий на 3 языках
По популярности
-
Андрэй Хадановіч
Несымэтрычныя сны (кніга + ...
ISBN: 978-985-6901-63-1 Год издания: 2010 Издательство: І. П. Логвінаў Аннотация
У новай кнізе Андрэя Хадановіча сабраныя вершы, напісаныя збольшага ў 2008 – 2009 гадах. Некаторыя тэксты былі напісаныя раней, але не ўваходзілі ў папярэднія кнігі аўтара. У зборнік уключаная таксама драматычная паэма "Дзяды". Да кнігі далучаны дыск з 13-цю тэкстамі ў аўтарскім чытаньні і музычнай аранжыроўцы Дзьмітрыя Дзьмітрыева. -
Андрэй Хадановіч
Нататкі таткі
ISBN: 978-985-6914-30-3 Год издания: 2015 Издательство: МЕДЫЯЛ Язык: Белорусский Аннотация
"Для паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча гэта першая спроба пісаць для дзяцей. Але гэта не азначае, што паэт Хадановіч назаўжды сышоў у свет дзяцінства: дарослыя вершы па-ранейшаму пішуцца, запэўнівае ён. Малаўзроставая ж аўдыторыя ў пэўным сэнсе выявілася нават больш складанай…
Музай і першай слухачкай вершаў стала юная Алена Андрэеўна — дачка Хадановіча. Праз яе штодзённыя прыгоды тата апісаў сітуацыі, знаёмыя усім бацькам.
“Мой лірычны герой ніколі яшчэ не быў такім набліжаным да аўтара”, — смяецца паэт. Кармілі качак, сутыкнуліся з праблемай чаргавання шакаладных цукерак і баршчу, чысцілі зубы, гайдаліся на арэлях — усё гэта ўмомант рабілася сюжэтам для вершаў. Тут ёсць творы пра ровар, а ёсць пра коўзанку, пра катанне на арэлях і скаканне на батуце, пра Першага верасня і пра Новы год ды “сустрэчу са спадаром з падарункамі і яго спадарожніцай”. -
Андрэй Хадановіч
Бэрлібры: гісторыя ў чатыро...
ISBN: 978-985-6800-69-9 Год издания: 2008 Издательство: Логвінаў Язык: Белорусский Аннотация
У кнігу ўвайшлі вэрлібры Андрэя Хадановіча, напісаныя ў 2004-2007 гг. падчас вандровак па Бэрліне, Варшаве, Кракаве, Братыславе і Менску. -
Андрэй Хадановіч
Школа травы
ISBN: 978-985-7227-07-5 Год издания: 2019 Издательство: Кнігазбор Язык: Белорусский Аннотация
У кнігу ўвайшлі новыя тэксты Андрэя Хадановіча, напісаныя ў 2017-2019 гг. Зборнік складаецца з 55 вершаў, а таксама – на правах эпіграфаў да кожнага раздзела – пяці перакладаў важных для кнігі паэтычных твораў. Аўтар вандруе ў прасторы і блукае ў часе, сумоўнічае з класікай і лістуецца са Святым Мікалаем, эксперыментуе ў інтымнай і фліртуе з грамадзянскай лірыкай, архівуе ўспаміны і калекцыянуе пахі травы. -
Андрэй Хадановіч
Сто лі100ў на tut.by
ISBN: 985-6800-30-7 Год издания: 2007 Издательство: Логвінаў Язык: Белорусский Аннотация
Насамрэч вершаў у кнізе ня сто, а сто дзесяць. Пра гэта ж у караценькай прадмове піша і сам аўтар: “У кнізе сабраныя вершы, напісаныя збольшага ўвосень і ўзімку 2004 году й дапоўненыя пазьнейшымі тэкстамі. Дапоўненыя настолькі, што лістоў выйшла болей за сто – прашу прабачэньне ў аматараў круглых лікаў і шчыра смуткую разам зь імі. Кніга складаецца з чатырох…
-
Андрэй Хадановіч
Цягнік Чыкага-Токіё
ISBN: 978-609-8147-49-0 Год издания: 2016 Издательство: Логвінаў Язык: Белорусский Аннотация
Кніга вершаў Андрэя Хадановіча — амаль кругасьветнае падарожжа ў таварыстве мёртвых паэтаў, жывых празаікаў і перакладзеных бардаў, каліфарнійскіх геяў ды ісляндзкіх гейзэраў, шэрых аёўскіх вавёрак і чырвоных латыскіх стралкоў. Аўтар раскажа пра сьвяты працоўных амэрыканцаў і будні айчынных дармаедаў, пакажа, як галяндзкія чыпсы ператвараюцца ў дзюймовачку, барсэлёнскія галубы — у папугаяў, а беларускія літары — у грузінскія. Падарожжа пачынаецца ў Парыжы, дзе няма 38 тралейбуса, і заканчваецца ў Менску, дзе ён ёсьць. Напрыканцы, як заўжды, хэпі-энд і Каляды. -
Андрэй Хадановіч
Землякі, альбо беларускія л...
ISBN: 985-6701-59-7 Год издания: 2005 Издательство: І. П. Логвінаў, Менск: І. П. Логвінаў Язык: Белорусский Аннотация
У кнігу ўвайшлі 100 пяцірадкоўяў-лімэрыкаў, напісаных у традыцыях ангельскага абсурду й перанесеных аўтарам на беларускую глебу. Кніга адрасаваная ўсім аматарам паэзіі, геаграфіі й проста пасьмяяцца. -
Андрэй Хадановіч
Дэжа вю: перавыбранае
ISBN: 978-985-562-045-8 Год издания: 2013 Издательство: І. П. Логвінаў Язык: Белорусский Аннотация
Гэтая кніга — падсумаванне пэўнага перыяду, бо выйшла яна да саракагоддзя паэта, і ў яе ўвайшлі найлепшыя вершы, напісаныя за апошнія 15 гадоў. -
Андрэй Хадановіч
Разам з пылам
ISBN: 978-985-7057-49-8 Год издания: 2013 Издательство: Кнігазбор Язык: Белорусский Аннотация
У зборнік увайшлі творы 41 аўтара з лацінскай, французскай, англійскай, нямецкай, польскай, рускай, украінскай моваў, зробленыя цягам пятнаццаці гадоў.
У сферу зацікаўлення перакладчыка ўвайшлі прадстаўнікі розных эпох — ад старажытнасці (Катул, Гарацый) да сучаснасці (Юрый Андруховіч, Сяргій Жадан). Можна азнаёміцца з перастварэннямі на беларускую мову твораў Нобелеўскіх лаўрэатаў Чэслава Мілаша, Іосіфа Бродскага. Класіка сусветнай і еўрапейскай літаратуры ва ўспрыманні аднаго з самых паспяховых беларускіх пісьменнікаў і перакладчыкаў, безумоўна, зацікавіць нават самага патрабавальнага чытача. -
Андрэй Хадановіч
Парыж-Дыснэйлэнд
Год издания: 2013 Аннотация
Аднойчы Хадановіч меў месяц жыцця ў французскай сталіцы. “Парыж-Дыснэйлэнд” – зборнік вершаў, напісаных па матывах таго, што мусіў убачыць – і памерці.