Автор
Сергей Балахонов

Сяргей Аляксандравіч Балахонаў

  • 4 книги
  • 1 подписчик
  • 62 читателя
3.9
74оценки
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
3.9
74оценки
5 22
4 35
3 13
2 1
1 3
без
оценки
8

Рецензии на книги — Сергей Балахонов

Krysty-Krysty

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

22 декабря 2019 г. 22:05

378

1

Са мной такое ўперш. Ад гэтай кнігі я ледзьве не кінула чытаць УВОГУЛЕ, нават з аўдыякніг перайшла на музыку. Такога нудоцця мне не траплялася яшчэ ніколі. Хто там у маім асабістым хэйтарскім рэйтынгу? Дабраслоўлены Пінчон - ты такі майстар слова. І сюжэту. І саспенсу. І маралі.

Такім чынам, перад намі правінцыйная школа (нават калі яна сталічная - усё адно правінцыйная) і галоўны герой - настаўнік блізу трыццатніка. Насуперак статыстыцы, у школе вытрыманы гендарны баланс настаўнікаў і настаўніцаў - прынамсі названых нам па імёнах. І ўсе, далібог усе жанчыны, незалежна ад узросту і сямейнага становішча, маюць адзіную мэту ў жыцці - спакусіць галоўнага героя. Яны труцца аб яго рознымі часткамі цела, завабліваюць двуадназначнымі рэплікамі, вымаўленымі на перапынках, але зусім, зусім не…

Развернуть
Xartym

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

30 июня 2016 г. 23:07

176

5

Раман “Інфанта і аднарог” Сяргея Балахонава публікаваўся на сайце выдавецтва “Логвінаў”, дзе яго можна і зараз прачытаць. Але мы працяглы час не звярталі на твор ніякай увагі, хоць і ведалі пра яго існаванне. Але пасля яго з’яўлення ў друкаваным выглядзе, вырашылі прачытаць.

Раман атрымаўся настолькі цікавым, глыбокім і незвычайным, што захапіў з першых жа старонак. Але калі быў прачытаны апошні сказ цяжка было ўявіць, як пісаць гэту рэцэнзію. І таму мы вырашылі напісаць сваю анатацыю да твора, каб чытач разумеў, з чым яму прыйдзецца сутыкнуцца.

Галоўны герой рамана — настаўнік гісторыі Эрнест Скіргайлавіч Баластоўскі. Перад пачаткам новага навучальнага года яму ў класнае кіраўніцтва даюць 11 клас. І хаця ён спрабуе адмовіцца ад такой пашаны, нічога ў яго не атрымоўваецца. І вось ён ужо…

Развернуть
xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

7 июля 2020 г. 21:53

414

4

Калі запытваюць, чаго мне не хапае ў беларускай літаратуры, то адказваю, што фантастыкі і дэтэктываў. Так званая “жанравая” літаратура ў нас сапраўды распрацаваная не так моцна, таму я чакаю выхаду кожнай кнігі, як свята. Дарэчы, можна параіць маладым літаратарам звярнуць увагу менавіта на гэтыя, не вельмі занятыя нішы ў нашай літаратуры.

Новы раман Сяргея Балахонава — гімн дзвюм вельмі аддаленым адна ад адной кропкам: роднаму Гомелю і загадкаваму Марсу. Але пачынаецца ўсё ў Юравічах, дзе Ягор Руткоўскі, выкладчык і даследчык старажытнасцей, раскопвае ідал боства кахання. Знаходка аказваецца вельмі важнай для міжнароднай гістарычнай супольнасці і натхняе мужчыну на напісанне кнігі “50 граняў юравіцкага” (тонкая адсылка для знаўцаў). Кнігу заўважаюць і ганаруюць прэміяй Гедройца, а яе…

Развернуть
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

13 марта 2021 г. 20:01

341

5

Зусім нечаканы раман летась выйшаў у Сяргея Балахонава. «Бог кахання Марс» – гэта рэчаіснасць пераплеценая з фантастыкай, і ўсё тут густа замешана на інтрыгах і прыгодах неверагоднага кахання. Падзеі адбываюцца ў Гомелі, у родным горадзе пісьменніка. Малады выкладчык-гісторык мясцовага ўніверсітэта закахаўся ў дзяўчыну. Але яна, калі была на практыцы за мяжой, пакахала іншага хлопца, замежнага, і пабралася неўзабаве з ім шлюбам.

І вось гэты выклачык-гісторык паставіў за мэту любымі сродкамі вярнуць сабе каханую. Пачалося неверагоднае змаганне, якое закончылася трагічна на Марсе, падчас экспедыцыі на гэтую планету.

Не магу згадаць нічога падобнага ў беларускай літаратуры. Для маладога чытача гэта будзе сапраўды займальнае чытанне.

xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

7 февраля 2013 г. 15:14

188

3

Нечакана для мяне адзнака на выхадзе атрымалася ніжэй, чым я думала. 3 балы не таму, што кніга дрэнная, а таму, што яна зацягнутая. У кнізе зьмешчаныя гісторыі пра мітычных істотаў або здарэньні на тэрыторыі Беларусі. Некаторыя гісторыі апынуліся вельмі ўдалымі і па зьмесьце і па памеры (напрыклад гісторыя аднарогаў на Беларусі), а вось некаторыя мне падаліся надта зацягнутымі (гісторыя крыўскага сакральнага пчалярства, якая займае амаль палову зьместа кнігі, а па сутнасьці зьяўляецца шмальцаваньнем аднаго й таго ж). Сама ідэя вельмі арыгінальная, аднак падвяло выкананьне. Але я раю гэтую кнігу да прачытаньня.

WolfsSeele

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

21 ноября 2022 г. 15:27

167

4.5

Гэтая кніга траплялася мне на вочы неаднаразова пакуль я нарэшце не вырашыла пазнаёміцца з аўтарам, пра якога нічога не ведала. Быў, нажаль, такі вопыт, калі нешта чытаеш, але не разумееш, пад якімі рэчывамі тое было напісана. Але-але, кніга Сяргея Балахонава чытаецца лёгка і цікава, прыемная мова, жыхарам Гомеля чытаць будзе яшчэ прыемней. Перад намі разварочваюцца дзве лініі падзей, на Зямлі і на Марсе, прычым даволі класычна - па главах. Мы знаёмімся с археолагам Ягорам Руткоўскім, які закахаўся ў Марыну і ўсё было добра, хоць і нядоўга - пасля паездкі ў Ірландыю дзяўчына раптам выходзіць за іншага. Руткоўскі адмаўляецца прыняць гэты факт і пачынае сапраўдны пераслед, намагаючыся вярнуць каханую. У другой главе мы сочым за Ягорам і Марынай на Марсе і нам яшчэ трэба будзе разабрацца,…

Развернуть
Osman_Pasha

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

23 февраля 2021 г. 19:41

202

3.5

У правінцыйным беларускім мястэчку з назвай Галацічанск працуе настаўнікам гісторыі герой кнігі Балахоўскі Эрнэст Скіргайлавіч (дарэчы ў творы шмат дзіўных імён, напрыклад Інгеборга Каленвалава). Падзеі займаюць адзін навучальны год і пачынаюцца напрыканцы жніўня. Герой неспадзявана становіцца класным кіраўніком у выпускнога класа. Тым часам настаўнікі мужчыны жартуюць з таго, што герой жыве самотна, без жанчыны, і навыперадкі даюць яму парады, як выправіць гэта становішча і зацягнуць якую-небудзь да сябе на ноч-другую. А незамужнія каляжанкі жанчыны, між тым, спаборнічаюць праміж сабой за права скласці з героем пару і шматразова гэта яму прапаноўваюць. Але Эрнест Скіргайлавіч мужна трымаецца і на гэтыя спробы ўвагі не звяртае. Уся справа ў тым, што настаўнік бядуе і сумуе па выпускніцы…

Развернуть