Рецензии на книги — Феликс Акерман
По популярности
24 июня 2021 г. 17:39
214
4
Для многіх беларусаў Вільня — ніякае не замежжа, а страчаная сталіца, горад, куды так класна паехаць на выхадныя (бо дабірацца туды з Менску бліжэй, чым да абласных цэнтраў). Я люблю гэты горад, правяла там шмат цудоўных дзён, маю ўлюбёныя мясціны, і таму з задавальненнем чытаю пра Вільню кнігі. Напрыклад, горача вам раю «Вильнюс. Город в Европе» Томаса Вянцлавы. Экскурсія з гістарычнымі ўстаўкамі ад чалавека, закаханага ў горад, у якім пражыў шмат гадоў.
Кніга нямецкага гісторыка і гарадскога антраполага Фелікса Акермана «Аўташкола па-віленску» зацікавіла мяне не толькі наяўнасцю ў ёй Вільні, але і згадкамі пра Беларусь і беларусаў. Фелікс не раз быў у нашым рэгіёне, нават пісаў пра гісторыю Горадні ХХ ст. У 2011 годзе ён апублікаваў па-нямецку кнігу «Palimpsest Grodno». Яшчэ адзін…