Больше рецензий

23 октября 2014 г. 15:53

351

5

Ммммм ... Задавальненне ... гэта сапраўды "неспадзяваны (непредвиденный) раман". Я чытаю розную па жанрах літаратуру. Я люблю раманы. Перачытала іх тону, ад пахабных і смаркатых, да класічных і цікавых. Але гэты! Ды я нават не магу вызначыць што гэта за кніга)) Гэта ж жывое ўражанне. гэта жывыя думкі і вобразы, гэта машына па пераносе чалавека з адной краіны ў іншую, хаця не, нават больш- з аднаго цела ў іншае. У мяне складвалася ўражанне, што гэта я дарослая дама з двума дзецьмі, што гэта я так закахалася ў мужчыну і горад)) Што гэта я падарожнічала і адкрывала для сябе мноства новага.

Может быть, никто не знает город лучше, чем тот, кто придумал его себе сам. Венеция - квинтэссенция наших фантазий.

Так! Гэта нашы фантазіі. Гэта наш уласны свет поўны эмоцый, перажыванняў і пачуццяў. Гэтая кніга напоўнена такой колькасцю колеру, што я паказалася сама сабе сляпой. Яна напоўнена такой колькасцю гукаў, густаў і пахаў, што я падумала "Я не адчувала нічога падобнага да гэтага часу". Раман адкрывае вочы, абвастрае ўспрыманне, настройвае ўсе органы пачуццяў на іншую хвалю, ён раскрывае душу! Агульна - больш, чым спадабалася!