Больше рецензий

elefant

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

17 июня 2014 г. 00:51

515

3.5

Кожная нацыянальная літаратура мае пастаці асабліва значныя і славутыя, што сталі прызнаннымі песнярамі свайго народу. Рускія па праву ганарацца Аляксандрам Пушкіным, украінцы – Тарасам Шаўчэнка, палякі – Адамам Міцкевічам (хоць беларусы таксама небезпадстаўна лічаць яго і сваім песняром, бо славіў у сваіх паэмах Адам у першую чаргу беларусаў, нарадзіўся – на Навагрудчыне, і творчасць яго звязана ў першую чаргу з нашымі мясцінамі, а што пісаў па-польску? – дык белруская мова ў той час была пад забаронай і ужываць яе, тым больш у друку – значыць падвергнуць сябе судоваму следству. Сярод гэтых імён свё ганаровае меца займае і сапраўдны тытан беларускай літаратуры – Янка Купала.
Шмат крытычных артыкулаў, манаграфій прысвечана гэтаму песняру беларускага народа, і кожны з іх прызнае значны уклад і уплыў Я. Купалы на развіццё айчыннай літаратуры. Тым не меньш, з гэтым імем звязана і шмат загадак, што застаюцца нявырашанымі і сёння. Чаму, напрыклад, у час наступу таталітарызму на беларусізацыю 1930-х гадоў, калі увесь цвет таленавітай інтэлегенцыі быў знішчаны, Купала таксама быў узяты пад арышт, но хутка адпушчаны на свабоду? Пакрыта таямніцай і загадкавая смерць паэта ў адной з гасцініц Масквы, калі 28 чэрвеня 1942 г., поўны планаў на будучыню, Янка сігае з лесвіцы ўніз. Амаль адразу узніклі чуткі, што яму “дапамаглі”, але ніхто гэтай справай тады, у час ваеннага ліхалецця, займацца не стаў, дык і адчувалася нейкая уласная рука.
Вядомы сучасны літаратурны крытык і пісьменнік Уладзімір Гніламёдаў абяцае нам “пераадолець скажэнні, недагаворансць, якія да гэтага часу перашкаджалі зразумець сапраўднага Янку Купалу”. Але сенсацыі не адбылося. Ніводнага покрыва з шматлікіх тайн у жыцці классіка зарвана не было. Больш таго, абяцаны па самой назве кнігі нарыс з жыцця Купалы ў кніге як такавы не прысутнічае. У. Гніламёдаў падае добры літаратуразнаўчы крытычны аналіз творчасці паэта, што, канешне – вялікі плюс, але гэтага шмат і ў іншых дзесятках падобных выданняў. Творчасць Янкі Купалы – з’ява адметная, звязаннная з самім лёсам усяго беларускага народа, менавіта ў ім адбіваецца яго боль, прыгнечаны стан, пакутлівы лёс. Пра гэта шмат слоў і ў кнізе, але аўтар абыходзіцца толькі шырокімі абагульненнямі, без дакладных прыкладаў. Вялікі уплыў на творчасць Янкі Купалы аказалі і класікі сумежных краін, творамі якіх зачытваўся паэт, але і пра гэта – толькі некалькі слоў. Наклаў свой адбітак пісьменнік і на развіццё украінскай і рускай літаратуры: ужо першы яго зборнік, “Жалейка”, а затым і наступныя выдадзеныя ў Пецярбурзе сустрэлі шмат паклоннікаў і падражацеляў. А Максім Горкі адзначыў:

“У Беларусі ёсць два паэты: Якуб Колас і Янка Купала – вельмі цікавыя хлопцы! Так цікава і проста пішуць, так ласкава, сумна, шчыра. Нашым бы трошкі гэтых якасцей! О, Божа! Вось бы добра было!”

А вось іншы пісьменнік успамінае:

“Паэта добра ведалі. Вершы Купалы дэкламаваліся на вечарах і самадзейных канцэртах, на некаторыя купалаўскія вершы студэнты-навучэнцы самастойна складалі песні. Радкі-прыпеўкі дружна падхопліваліся грамадою студэнтаў. А на яго драматычныя творы ставіліся п’есы у Вільне, Пецярбурзе і родных паэту Радашковічах - і ўсюды – вялікі поспех…”

Такім чынам, шмат цікавых момантаў яшчэ застаецца па-за увагай крытыкаў і дадзены нарыс, няглядзячы на абяцанне, на жаль, нічога новага не прыўносіць.

Прачытана у рамках Урока літаратуразнаўства.

Комментарии


Для меня Купала "открылся" в 80-х, когда попала на премьерный концерт "Песняров"- цикл песен на раннюю лирику Янки Купалы, который очень люблю и сейчас.
Тогда впервые узнала Купалу за рамками школьного учебника.
Ну и "Тутэйшыя" в начале 90-х в Купаловском театре, конечно.
"Быў. Ёсць. Будзе." (Короткевич, наверное, с нами бы согласился).
Хороший урок у Вас получился.


Спасибо.


Пакрыта таямніцай і загадкавая смерць паэта ў адной з гасцініц Масквы, калі 28 чэрвеня 1942 г., поўны планаў на будучыню, Янка сігае з лесвіцы ўніз. Амаль адразу узніклі чуткі, што яму “дапамаглі”, але ніхто гэтай справай тады, у час ваеннага ліхалецця, займацца не стаў, дык і адчувалася нейкая уласная рука.

Ого! Вот об этом я ничего не знал... Действительно, тайна какая-то...