Больше рецензий

30 января 2022 г. 16:52

161

2

Вясёлая праўда: акцёры ў польскай «суперпрадукцыі» выступілі цудоўна, ну ды вядомыя імёны з прозвішчамі да гэтага абавязваюць. Сумная праўда: калі ты чытаў, глядзеў ці слухаў хоць адну сучасную французскую п'есу, ты ведаеш на памяць іх усе, і час, патрачаны на гэта, можна было звесці да хвіліны з дапамогай кароткага зместу — верша «Mieszkańcy» Юльяна Тувіма. Страшныя мяшчане страшна лаюцца на страшнай сцэне, а драматург вагаецца паміж павярхоўным французскім цынізмам і глыбіннай французскай прэтэнцыёзнасцю, якія нібыта мусяць надаць твору мастацка-філасофскую прывабнасць. Ці не мусяць? Не ведаю. Я проста страшна пазяхаю, і нічога больш.