Рецензии на книги издательства «Выдавецтва Літаратура»

Оценка Morra:  4  

Я б дадала да назвы: "Беларусь у фантастычных апавяданнях для дарослых". Нясципла, але ж я не аўтар, мне можна. Сапраўды - фантастычныя істоты са старажытнага (русалка, лазовік) ці сучаснага (тэлефоннік, ліфтавік) фальклору, дзіўныя ці нават страшныя здарэнні... Адзінае, што адрознівае ад класічных гісторый пра нячысцікаў - гэта эротыка. У адных апавяданнях эратычны кантэкст толькі намячаецца, у другіх вакол яго сюжэт і круціцца. Ёсць зусім сціплыя замалёўкі, ёсць сапраўдна дэсадаўскія, а ёсць проста смешныя, жыццёвыя, жахлівыя. Не скажу, што ёсць асаблівы сэнс ці над чымсьці хочацца доўга разважаць, але цікава, яскрава і адцягвае ўвагу ад праблем. Ну і мне проста падабаецца сам факт існавання такіх твораў у беларускай літаратуры, якая, калі меркаваць па школьнай праграме, хутчэй… Развернуть 

Оценка HershensonTendrils:  2  

Было нязвычна чытаць гэтую кнігу. Усё, што праходзілі ў школе, было такой "цнатлівай" літаратурай. Атў Глобуса проста парнаграфія ў кнізе. Чытаць было брыдка проста. Гэтая кніга, як і просценькія фільмікі, застанецца ў літаратуры, думаю, толькі праз сэкч, якога на старонках шмат. Толькі апісаны ён прымітыўна, як у жывёл.