Osman_Pasha

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

6 января 2021 г. 18:03

239

3.5

Кніга складаецца з невялікіх апавяданняў прысвечаных розным стравам ды гісторыям, якія гэтыя стравы цягнуць за сабой з памяці, але не ўсе. Ёсць цалкам прыдуманыя апавяданні. Напрыклад пра старую прадавачку, якая пасля працы забірае да сябе чэкі з крамы і вывучае іх дома, спрабуючы прыдумаць кім можа з'яўляцца іх уладальнік.Мне гэта гісторыя вельмі спадабалась. А таксама гісторыя пра бацьку, які прыехаў праведаць дачку ў інтэрнаце, і праз прыступ гіперапекі да яго на нейкі час прыходзіць жаданне каб дачка памерла раней за яго і маці, бо хто ж інакш будзе за ёй прыглядаць калі здарыцца наадварот. Такога, здаецца, не было нават у Кінга. Гісторыі якія з'яўляюцца нібыта біяграфічнымі таксама цікавыя і некаторыя нават будуць знаёмыя для чытачоў. Бо хто ў дзяцінстве не дыхаў хворы над парам ад…

Развернуть
xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

25 февраля 2020 г. 18:26

259

4

Перад Новым годам мне напісала Зараслава і прапанавала даслаць два асобнікі яе новай кнігі: адзін для мяне, другі для розыгрышу ў тэлеграм-канале. Кнігу я разыграла і пачала чытаць сама. Першая кніга Камінскай “Русалкі клічуць”, якая выйшла ў 2017 годзе, была вельмі ўдалым дэбютам маладой аўтаркі. За яе Зараслава і атрымала прэмію “Дэбют” у намінацыі проза. Таму ў мяне былі вялікія спадзяванні на другую, і яны цалкам апраўдаліся, хоць кніга атрымалася зусім не такой, як дэбютная. “Калядны стол” не дарэмна мае падзагаловак “некулінарная кніга”. Сапраўды, гэта не зборнік рэцэптаў, а зборнік апавяданняў пра ежу і ўспаміны. Вельмі часта розныя прыемныя моманты з нашага жыцця маюць не толькі нейкую візуалізацыю карцінкамі ў галаве, а яшчэ і асацыююцца з нейкімі пахамі ці нават смакам.…

Развернуть

Напишите рецензию!

Текст вашей рецензии...

Похожие книги

Вы можете посоветовать похожие книги по сюжету, жанру, стилю или настроению. Предложенные вами книги другие пользователи увидят здесь, в блоке «Похожие книги». Посоветовать книгу

Популярные книги

Всего 752

Новинки книг

Всего 241