Автор
Анатоль Івашчанка
Анатоль Івашчанка
3.7
3.7
13оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
5 | 3 | |
4 | 5 | |
3 | 4 | |
2 | 1 | |
1 | 0 | |
без оценки |
2 |
13оценок
Новинки Анатоля Івашчанкі
- 5 изданий на 2 языках
-
Анатоль Івашчанка
Непрамо(ў)ленае
ISBN: 9781915601346 Год издания: 2024 Издательство: Skaryna Press Язык: Белорусский Аннотация
У новай паэтычнай кнізе Анатоля Івашчанкі сабраныя вершы, што ствараліся цягам апошніх дзесяці гадоў. Тры разьдзелы кнігі аб’ядноўвае вера ў тое, што нават пасярод вусьцішнае цёмнае моўчы Мова стаецца тым ахоўным абярэгам, сьцягам і шляхам, што выводзіць да сьвятла. Адрасуецца ўсім, каму не ўсё роўна.
* * *
Я люблю карціны, дзе намаляваны пяціпавярховыя хрушчоўкі. Я думаў, што гэта дзіўна любіць, а потым убачыў групы ў сацсетках, дзе гэтым хрушчоўкам ставяць тысячы падабаек. Усё пытанне ў тым, як перанесці ў мастацтва нашу пяціпавярховую рэальнасць ці наш час. “Час раскідваць бутэлькі і час іх зьбіраць па дварах” – так яго характарызуе Анатоль Івашчанка, і трансфармацыя біблейскай цытаты здаецца абсалютна арганічнай. Можа, калі ў паэта ёсць слых і калі паэт умее “транскрыбіраваць” мову гэтага пяціпавярховага часу, то словы складуцца “ў слушны радок”? Можа, ёсць сэнс дазволіць гэтаму часу прагучаць? “Кожная падабайка для паэта – бальзамам на сэрцайка”. Чаму б не паставіць падабайку хрушчоўкам, як у свой час яе, умоўна кажучы, паставіў Чэхаў “Вёсцы” Левітана? Там вёска – тут горад, “горад замазаных сьцен”, “бязмоўны прыдушаны горад”. Вось тут і сакрэт мастацтва – пачуць бязмоўнае і падзяліцца з ім сваім голасам. (Алесь Дуброўскі) -
Анатоль Івашчанка
Анаталогія
ISBN: 978-985-7144-16-7 Год издания: 2015 Издательство: Кнігазбор Язык: Белорусский Аннотация
"Анаталогія" — кніга апавяданняў, запісаў і эсэ, некаторыя з якіх апублікаваныя пад сапраўдным іменем упершыню. Усе яны напісаныя ў 21-м стагоддзі і закранаюць тэмы, блізкія тым, чыё дзяцінства і ранняе юнацтва прыпадаюць на "ліхія 90-я". Творы лаканічныя і ў вялікай ступені аўтабіяграфічныя: прасочваецца шлях галоўнага героя ад 13-гадовага хлапчука да 35-гадовага мужчыны, ад першых спробаў спазнання свету да сталасці, стварэння сям'і і радасці бацькоўства.
Гэтая кніга ўжо паспела атрымаць высокія ўзнагароды і пазітыўныя водгукі крытыкаў. -
Анатоль Івашчанка
Хай так
ISBN: 978-985-7021-08-6 Год издания: 2013 Издательство: Галіяфы Язык: Белорусский Аннотация
У другую кнігу Анатоля Івашчанкі ўвайшлі вершы, што складаліся цягам сямі апошніх гадоў. Халаднаватая метафізічнасць і адстароненасць, характэрныя вершам першага зборніка паэта, саступаюць месца пачуццёвасці, лірызму, а часам — і звароту да вострай сацыяльнай праблематыкі.
Паэт запрашае чытача выправіцца ў захапляльнае падарожжа: ад самоты — да свабоды… -
Анатоль Івашчанка
Паэтыка Алеся Разанава
ISBN: 978-985-525-021-1 Год издания: 2008 Издательство: БНТУ Язык: Белорусский Аннотация
Назва гэтае кнігі мае на ўвазе проціпастаўленне двух магістральных тэкстастваральных прынцыпаў, якімі кіруецца эстэтычная сістэма Алеся Разанава, абазначаных як медытатыўны і разумова-рацыяналістычны. У кнізе даследуецца і сістэмна класіфікуецца шырокі корпус паэтычных тэкстаў А. Разанава (ад першага зборніка да найноўшых), вызначаецца уплыў творчасці паэта на сучасны літаратурны працэс. -
Анатоль Івашчанка
Вершnick
ISBN: 985-6576-79-2 Год издания: 2006 Издательство: Беллітфонд Язык: Белорусский Аннотация
Ад пачатку маючы пэўнае імя, мы змушаныя прымаць як дадзенасьць і астатнія найменьні той мовы, якую яны ўтвараюць. Аўтар гэтае кнігі зрэдзьчасу знаходзіцца ў пошуку іншага (сапраўднага?) імя (ніку) для сябе і сваіх вершаў. У сямі нізках паэтычнага зборніку – варыянты таго імя.