Автор
Анатолий Вертинский

Анатоль Ільіч Вярцінскі

  • 21 книга
  • 1 подписчик
  • 9 читателей
4.2
10оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.2
10оценок
5 3
4 6
3 1
2 0
1 0
без
оценки
2

Рецензии на книги — Анатолий Вертинский

Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

13 февраля 2020 г. 21:10

439

4

Адразу трэба адзначыць, што кніга вельмі добра выдадзена. Цвёрдая вокладка, супервокладка, каляровыя ілюстрацыі. Калі б я складаў ТОП найлепш выдадзеных беларускіх кніг паэзіі другой паловы 20 стагоддзя, то гэтую кнігу я б у яго абавязкова ўключыў. Выбранае аб’яднала лепшыя вершы з пяці кніг паэта – “Тры цішыні”, “Чалавечы знак”, “З’яўленне”, “Час першых зорак” і “Ветрана”. А гэта вершы з 1964 па 1990 год, то-бок усе яны былі напісаныя за савецкім часам.

І што адразу можна адзначыць, вершы Анатоля Вярцінскага немагчыма зблытаць з ніякімі іншымі ў сваім часе. Яны не падобны на вершы ані Барадуліна, ані Бураўкіна, ані Сіпакова, ані Гілевіча. Ні на каго не падобныя. І калі паспрабаваць адказаць на пытанне: дык у чым іх асаблівасць? то хіба асноўнае - гэта іх гуманістычнасць. Паэт жыве сваім…

Развернуть
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

18 ноября 2017 г. 12:47

322

4

На самым пачатку кнігі паэт піша:

Пішу не Евангелле ад Анатоля, апосталам не збіраюся быць, звяртаю ўвагу толькі на тое, што бліжняга ўсё-ткі трэба любіць. Не будзе любові той – будуць на свеце злыбеды, беды і ліхалецці.

Зборнік “Асобныя радкі” аб’яднаў вершы Анатоля Вярцінскана розных гадоў, але падабраныя яны па агульным крытэры – верш павінен быць лаканічным і ўтрымліваць філасофскі змест. Часам гэта ўсяго два радкі, напрыклад:

Чаго беларусам нестае? Проста мы самі не свае.

Тэматычна вершы падзеленыя на чатыры раздзелы, назвы якіх самі гавораць за сябе: “Людзі, будзьма чалавекамі!”, “Жанчына. Мужчына. Каханьне...”, “Гэты боль – асаблівы” і “Зямля і неба”.

Невялічкі зборнічак прыдатны для таго, каб завучваць лаканічныя вершы на памяць і карыстацца імі пры нагодзе, або проста мець за свае…

Развернуть
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

18 ноября 2017 г. 11:35

175

4

Анатоль Вярцінскі – адзін з найстарэйшых сённяшніх беларускіх паэтаў. Своеасаблівы аксакал айчыннай літаратуры. Таму і цяперашняя паэзія ягоная – мудрая і спагадлівая. Яна пра любоў і дабрыню, пра светлыя пачуцці і годныя ўчынкі.

Зборнік “Жыцьмем” складзены з найноўшых вершаў і малавядомых паэм паэта, якія раней не друкаваліся ў фармаце кнігі. Вершы, а гэта пераважна грамадзянская лірыка, сведчуць пра тыя думкі і развагі, з якімі сёння жыве паэт. Яны не вясёлыя. У вершы “Параўнанні” Анатолю Вярцінскаму “прыходзіць на падмогу параўнанне – як сродак спасціжэння і пазнання”. На чыгуначным вакзале ў паэта, гледзячы на натоўп, дзе кожны пасажыр спяшаецца на свой цягнік, нараджаецца першае параўнанне: “Гэта ж мы, беларусы, сёння на новым гістарычным раздарожжы, вось так мітусліва снуём,…

Развернуть
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

12 декабря 2020 г. 11:24

155

4

Сёлета Анатоль Вярцінскі атрымаў літаратурную прэмію імя Міхася Стральцова. Як вядома, гэтая прэмія прадугледжвае выданне кнігі выбранага з усёй творчасці лаўрэата. У выніку напачатку года пабачыла свет кніга Вярцінскага “Тым часам…”. Відавочна ўкладальнікі кнігі, праглядаючы ранейшыя выданні паэта, гарталі і гэты зборнік вершаў, які называецца “Час першых зорак”.

Ці не самы вядомы верш з гэтага зборніку – “Поезд справядлівасці”. Як раз у лаўрэацкім зборніку «Тым часам…» змешчана эсэ “На душы – журба, або Падарожжа да Міхася Стральцова”. У ім і згадваецца гісторыя напісання верша. “Мы былі побач на нашумелым пятым з’ездзе пісьменнікаў, і ён з захапленнем (не перабольшваю) гаварыў мне пра мой верш “Поезд справядлівасці”, які мне ўдалося надрукаваць напярэдадні з’езда, - у падтрымку Васіля…

Развернуть