Автор
Леанід Галубовіч

Леанід Міхайлавіч Галубовіч

  • 9 книг
  • 1 подписчик
  • 11 читателей
3.8
12оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
3.8
12оценок
5 3
4 6
3 2
2 0
1 1
без
оценки
1

Рецензии на книги — Леанід Галубовіч

xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

1 февраля 2021 г. 18:39

211

4

Мая гісторыя знаёмства з гэтай кнігай пачалася яшчэ ва ўніверсітэце, калі выкладчыца беларускай мовы ілюстравала правілы рознымі прыкладамі з яе. Дарэчы, пары Таццяны Расціславаўны дагэтуль памятаю, як адны з найлепшых. І вельмі плённае супрацоўніцтва атрымалася ў нас на 2 курсе, калі пад яе кіраўніцтвам я пісала курсавую. Аказалася, што вельмі лёгка зацікавіцца кнігай, калі з табой дзеляцца яркімі вытрымкамі з яе. Але амаль 10 гадоў мне спатрэбілася, каб ад чытання ўрыўкаў дайсці да кнігі цалкам. “Зацемкі зь левай кішэні” Галубовіча складаюцца з лірычных мініяцюр, жыццёвых назіранняў, афарызмаў. Большасць з іх прысвечана літаратурнай творчасці. Напрыклад, прачытала ў яго цудоўную фразу “філалагічны ўхіл жыцця” і доўга думала. Ну выдатны ж радок для рэзюмэ! Таксама Галубовіч шмат…

Развернуть
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

12 ноября 2017 г. 11:58

312

4

Назва гэтага зборніка літаратурна-крытычных артыкулаў тлумачыцца наступным чынам: кніга аб’яднала нарыс “Як шаравая маланка” пра паэта Анатоля Сыса і крытычныя артыкулы, якія Леанід Галубовіч друкаваў у тыднёвіку “Літаратура і мастацтва” у рубрыцы “Кулуары”.

Упершыню нарыс “Як шаравая маланка” быў надрукаваны ў 10-ым нумары часопіса “Калосьсе” ў 2006 годзе. Гэты нумар быў прысвечаны беларускім паэтам з трагічнымі лёсамі, якія рана пакінулі жыццё, некаторыя з іх пры жыцці былі абсалютна невядомымі. Праўда, гэта не скажаш пра Анатоля Сыса - паэт пры жыцці ўжо быў легендай, не ў апошнюю чаргу з-за сваіх скандальных паводзінаў.

Леанід Галубовіч належыць да тых літаратурных крытыкаў, якія пачалі "падымаць на шчыт" творчасць Анатоля Сыса яшчэ ў пару яго першых публікацый у друку. Увогуле,…

Развернуть
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

18 октября 2017 г. 17:30

296

5

Выхад першага зборніка Леаніда Галубовіча «Таемнасць агню» стаў адметнай літаратурнай падзеяй Беларусі пачатку 80-х. Паэт сваімі першымі вершамі, якія дасылаў з роднай вёскі Вароніна ў сталічныя выданні, зарабіў сабе немалую вядомасць. Беларуская літаратурная грамадскасць успрыняла нараджэнне ў вёсцы паэта такога ўзроўню як нейкі цуд. Таму першую яго кніжку чакалі з нецяплівасцю. Прадмову да яе напісала вядомая літаратурная крытык Вера Палтаран. Крытык вітала прыход паэта з беларускай вёскі, якая ўсё больш занепадала, але яшчэ знаходзіла сілы нараджаць новых нацыянальных творцаў. Вера Палтаран пісала: «Яго слова прынесла адтуль пах свежай баразны, што паруе пад вясновым сонцам, адчуванне глыбіні жыцця, імкненне спасцігнуць тую меру жыццёвых каштоўнасцяў, якую падсвядома ведае народ і…

Развернуть

13 сентября 2012 г. 12:35

110

4

Ад паэта да графамана ў некаторых выпадках адзін крок: атрымаўшы першыя ўхвальныя водгукі, асобныя літаратары лічаць, што зацуглялі Пегаса на векі вечныя. І незаўважна для сябе саміх спускаюць свайго крылатага каня ў мясарэзку і гоняць-гоняць паэтычны "фарш". На фоне гэтых майстроў "каўбаснага жанру", да колькасці і актыўнасці якіх паціху прывыкаеш, выгадна вылучыўся Леанід Галубовіч, які некалі ў 50 гадоў абвясціў, што больш не будзе пісаць вершы.

Паэзія і ўзрост — наогул складаная тэма. Памятаю, як неяк малады крытык адчайна і катэгарычна адмаўляў сталым паэтам у жаданні кахаць. Але праблема мне бачыцца не столькі ў каханні, колькі ў тым, што ўваходзіць у іншы ўзрост прыгожа — гэта таксама талент.

І вось у 62 гады ў Леаніда Галубовіча выйшлі "вершы пасля вершаў", творы, якія альбо не…

Развернуть