Автор
Ганна Кандрацюк

Ганна Кандрацюк

  • 4 книги
  • 1 подписчик
  • 4 читателя
4.6
5оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.6
5оценок
5 4
4 0
3 1
2 0
1 0
без
оценки
0

Лучшие книги Ганны Кандрацюк

  • У прысценку старога лесу Ганна Кандрацюк
    ISBN: 978-83-62857-09-8
    Год издания: 2022
    Издательство: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва
    Язык: Белорусский
    Беларускае слова пісьменніцы і неўтаймоўнай вандроўніцы Ганны Кандрацюк заўсёды жывое, шматфарбнае і духмянае, насычанае гукамі і водарамі дарагой ёй зямлі. Яе проза нязменна выклікае ў мяне ўсцешлівае адчуванне сваёй прысутнасці побач з аўтаркай - і тады, калі яна выпраўляецца ў дарогу па родным Падляшшы ці па беларускіх вёсках па той бок мяжы, і тады, калі кіруецца па Прыпяці па Нобель, і тады, калі падарожнічае ў прасторы і часе па абодва бакі Белавежскай пушчы. Новая кніга Ганны Кандрацюк таксама зачароўвае. Яе таленавітыя старонкі падаруюць чытачу яскравы суплёт непаўторных гісторый і сустрэч з цэлай галерэяй герояў: ад старой Дамінкі з Кутлоўкі, якую адкалыхалі з мёртвых яшчэ на трыццаць гадоў жыцця, і знакамітай сям'і Елянецкіх з Камянеччыны да ацалелых удзельнікаў трагедыі ў Залешанах і нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша, які меў ганаровае званне Прыяцеля Белавежскай пушчы і быў прыяцелем усіх беларусаў. Дзве часткі нашай адвечнае пушчы перагукаюцца тут ранішнім рэхам і спавіваюцца вечаровым туманам, робячыся метафізічнымі суаўтаркамі Ганны ў яе аповедзе пра неспасцігальную таямніцу жыцця. (Уладзімір Арлоў)
  • Па Прыпяці па Нобель. Рэпартаж з краіны балот і бурштыну Ганна Кандрацюк
    ISBN: 978-83-62857-01-2
    Издательство: Праграмная Рада Тыднёвіка Ніва
    Язык: Белорусский
    Гэтая незвычайная кніга нарадзілася падчас падарожжаў журналісткі беластоцкага тыднёвіка "Ніва" Ганны Кандрацюк-Свярубскай да вытокаў апетай беларускімі класікамі славутай Прыпяці. Аказваецца, каб патрапіць у свет адкрыццяў і дівосаў, не абавязкова выпраўляцца за далёкія моры ды акіяны. Чароўнае, казачнае, неверагоднае і абсалютна невядомае нам Палессе агаломшыць вас сваёй фантастычнай рэальнасцю і магічнай аўтэнтычнасцю.
  • Дзядоўскае турнэ з Анатолем С. Ганна Кандрацюк
    ISBN: 978-83-925904-3-9
    Год издания: 2010
    Издательство: Праграмная Рада Тыднёвіка Ніва
    Язык: Белорусский
    Калі я пазнаёмілася з Анатолвм Сысам у яго мінскай кватэры паэту балелі эубы. Каб пагасіць боль ён прапанаваў напіцца віна, а пасля з дзіўнай асалодай апавядаў пра азвярэлага міліцыянта. Асілак спачатку зваліў паэта з ног, а пасля стаптаў чаравікам галаву. Жахлівае эдарэнне не дазволіла нам сустрэцца на Радзіме паэта, якая займае найглыбейшае месца ў яго творчасці. Пасля шасці гадоў разам з Мірай Лукшай мы паехалі ў Гарошкаў, каб сустракаць на могілках дзень народзінаў Анатоля. Кніжка нарадзілася ад сустрэчы з сёстрамі паэта, яго сваякамі, аднафамільцамі, сябрамі і аднавяскоўцамі Усім ім наш нізкі паклон. Творчасць Анатоля Сыса (1959-2004) усё не можа прабіцца на афіцыйны кніжны рынак. За жыцця выйшлі яго тры паэтычныя тамы „ Агмень ” (1988), „Пан Лес” (1989), „Сыс” (2002). Пасля смерці паказаліся яшчэ два зборнікі: „Лён” (2007).