Ступае грузна мажная... «Лепей»

  • Аватар пользователя
    Pramenchik
    14 ноября 2014
    Ступае грузна мажная кабета,
    А мне ўсё здаецца,
    Што мама гэта
    З далёкае стараны
    Ідзе апярэдзіць сны.
    Сьмяецца ранішнім громам лета,
    А мне ўсё чуецца,
    Мама гэта
    За ўсё жыцьцё ўпершыню
    Ня хоча чуць цішыню.
    Начны небасхіл падпаліла камета,
    А мне ўсё мроіцца,
    Мама гэта, –
    Ёй цемру ў хаце сьвянціць
    Дасюль лучынай карціць.
    Пакуль жыву я,
    Жыве таксама
    На гэтым сьвеце
    Са мною мама.
    Памру – зраблюся
    Туманам сінім,
    А застануся
    Маміным сынам.
    313