Божа, пашлі Беларусі Ласку... «Лепей»

  • Аватар пользователя
    Pramenchik
    13 ноября 2014
    Божа, пашлі Беларусі
    Ласку з Тваімі вачамі,
    Сэрцы суцеш у скрусе,
    Зьлітуйся над крывічамі.
    Зьнікнуць, Сьвяты, ня дай нам
    Ад рукатворнага жаху,
    Верацьмем вечным тайнам
    Руху Твайго і шляху.
    Божа, вярні дадому
    Блудныя душы з выгнаньня.
    Поперак духу злому
    Воля гасподняя стане.
    Хай беларус беларуса
    Будзе любіць як брата.
    Сьветлая імем Ісуса
    Наша крывіцкая хата.
    Божа, на ўсіх раздарожжах
    Нас ад напасьцяў варожых
    Твой зьберажэ напамін.
    Амін.
    1.1.91
    525