Думаеш часта, сустрэнемся... «Лепей»

  • Аватар пользователя
    Pramenchik
    13 ноября 2014
    Думаеш часта, сустрэнемся там
    З тымi, каго табе тут не хапае.
    Гэта зямная надзея сляпая
    Перадаецца апошнiм гадам.
    Там ад душы пагаварыць душа
    З душамi тымi,
    Бо тут як нямая.
    Гэта спадзёўка адчай сунiмае.
    Ходзiць сухімі імхамі імша.
    Ды забываешся, вязень пакут,
    Вораг,
    Магчыма, ўжо болей ня люты
    Там напаткае цябе,
    I таму ты
    Просіш, каб лёс затрымаў цябе
    Тут.
    14.VIII.90
    305