Я вымольваю ў Бога днi, Я... «Лепей»
Pramenchik13 ноября 2014Я вымольваю ў Бога днi,
Я выпрошваю ў Бога хвiлiны.
Божа праведны, Божа адзiны,
За грахi ня дужа вiнi.
Я ў грахах,
Як ёлка ў суках.
Мне iх не абчасаць самому.
Крайна ўдзячны я
Духу сьвятому,
За няпэўнасьць быцьця, за страх.
Божа, як хапае Цябе
Просьбы чуць ад сьвету жывога?
Бо жыцьцё - гэта й ёсць трывога.
Мусiм жыць ня ў хвальбе - у мальбе.
Адасьню я зямны свой сон,
Свой пакiну хоць цень нявiнны.
Божа праведны, Божа адзiны.
Дай яшчэ мне
Хоць жменьку дзён.
25.VII.99277