Больше цитат

goldfish19

21 декабря 2022 г., 10:34

— Цягаемся немаведама дзе і чаго,— скуголіў, спатыкаючыся па межах, Сымон Лапаткевіч.— I наогул уся гэта выдумка дабром не скончыцца.

— Цярпі, Грышка, карчма блізка,— развясельваў яго Тукала.— I не люблю я ў такі вясёлы, радасны дзень, каб чалавек стагнаў, нібы ў яго нясцерпна баліць зуб. Не падабаецца,— злазь з даху ды не псуй гонту!

— Праўда, Янка! — падтрымаў Тукалу Лабановіч і потым сур'ёзна сказаў: — Мы не цягаемся, а ідзём да пэўнай мэты, каб рабіць сухоты цару, разумееш?

— Покі мы зробім сухоты цару, дык ён згноіць нас у Сібіры,— азваўся Пятрусь Гулік.