Уздыхнуўшы, ён пайшоў... «На ростанях»

  • Аватар пользователя
    goldfish19
    14 ноября 2022

    Уздыхнуўшы, ён пайшоў выконваць загад настаўніка. Пад вечар, калі пачынала цямнець, школа была прыбрана: падлога памыта, парты вычышчаны і выцерты, павуціна знята, а геаграфічныя карты набылі належны выгляд і занялі на сценах сваё адпаведнае месца. Лабановіч цішком паслаў бабку Параску ў манапольку па кручок гарэлкі, або мярзаўчык, як яго тады называлі. Калі работа па ўпарадкаванню школы была скончана, настаўнік падзякаваў жанчынам, а стоража Піліпа заклікаў да сябе. Пераліўшы мярзаўчык у шклянку, ён паднёс яе сторажу. Той кіўнуў настаўніку галавою, сказаўшы: «Будзьце ж здаровенькі!» — і з асалодай, не спяшаючыся, ачысціў шклянку. А калі мярзаўчык разышоўся па жылах, ён пераканана сказаў:

    — А вы, панічок, мудрэй за таго настаўніка, далібог!

    747