Рэдактар таксама быў... «На ростанях»

  • Аватар пользователя
    goldfish19
    7 ноября 2022

    Рэдактар таксама быў настаўнікам. У яго выйшлі нелады з народам Іеговы, сынам якога ён быў, і школу прыйшлося пакінуць. Ён рэзка нападаў на звычкі свайго народа, жорстка высмейваў яго забабоны і, як той старажытны біблейны прарок, бічаваў яго акасцянеласць і кансерватызм. Праціўнікі называлі яго «місюгінэ», што значыць вар'ят, і хацелі пабіць каменнямі. Была раз рукапашная стычка з імі, але ён паразмятаў іх сілаю і крэпасцю кулакоў сваіх.

    603