Навука? Што ж навука? Яна,... «Творы»

  • Аватар пользователя
    xbohx
    10 ноября 2012

    Навука? Што ж навука? Яна, скажам, дае малюпаценькія адказы, якім парадкам робіцца што y прыродзе. Ну і ўсё. Наўчоныя людзі падлічылі, колькі важыць зямля, ці далёка ад зямлі месяц, сонца; яны ведаюць, па якіх дарогах бегаюць планеты, a няхай дадуць яны адказ, хто пусціў іх y гэткі гарманічны ход, няхай яны знойдуць першапрычыну ўсякае істоты. Навука ведае, што за жывучкі, няўгледныя простым вокам, робяць хваробы, яна ведае, што ўжываюць клетачкі, з каторых складаюцца людзі, жывёла, расліны, але што ж?

    like2 понравилось
    444