Мы не ведаем, што будзе... «Творы»
xbohx10 ноября 2012Мы не ведаем, што будзе пасля нашае смертухны, a на гэтым свеце на ўсё адгадкі знайсці не можна, шукай не шукай. I шчасліў той, хто мірыцца лёгка з гэткім будаваннем жыцця або хто бадай што не думае аб гэтых «шалёных» пытаннях, ці ў беганні за кавалкам хлеба забывае аб іх, шчасліў ён. I гора, вялікае гора таму, хто захоча хоць а адзін момант, адным вокам зірнуць на той бок заслоны! Яму адзін шлях к разгадцы, шлях страшны і, галоўнае, няпэўны, няпэўны шлях, і гэты шлях — смерць.
2 понравилось
476