Больше цитат

mazurka_t

22 апреля 2012 г., 22:26

Часам бывае так, што душа чалавека няспынна чуе нейкі шэпт, які не сціхае ні ў часе яды, ні ў часе працы, ні ў цішыні, ні ў шуме. Не, гэты шэпт не перашкаджае жыць чалавеку яго звычайным жыццём, не замінае ўсім органам цела выконваць уласцівыя ім дзеянні, але з'яўляецца нібы другім жыццём, яшчэ аднім патаемна дзейнічаючым органам існавання.