
RoRoshka
1 февраля 2017
– ... Трэба ўзьнімаць народ, падвышаць ягоную самасьвядомасьць. – Самасьвядомасьць! Вы — самасьвядомасьць, а ён — сто тысяч АМАПу. Чыя возьме? — запытаўся Ступак і змоўчаў, чакаючы, што скажа на тое адукаваны дацэнт. – Што рабіць! — азваўся той пасьля паўзы. — Наогул дэмакратыя ў барацьбе з таталітарызмам ня мае адэкватных сродкаў. – Гаўно тады вы, а не дэмакраты, — ціха, бяз злосьці сказаў Ступак і пайшоў да свайго гаражу.
119
