Ну так, маўляў, слушна,... «Завяршыць гештальт»

  • Аватар пользователя
    xbohx
    25 октября 2016•Видна всем

    Ну так, маўляў, слушна, любіць варта жывых, тут і цяпер — але акурат пра жывых я ведаю нашмат меней, чымся пра мёртвых, ужо таму, што жывыя дасюль жывыя і ў любы момант могуць зрабіць нешта, што ня мае нічога супольнага з маім разуменьнем чалавека й здольнае раз і назаўжды іх маёй любові пазбавіць: неабавязкова адрэзаць некаму галаву, дастаткова штурхнуць жанчыну, падмануць безабароннага старога ці забіць кацянятка. Магчыма, чалавек і насамрэч канчаткова становіцца Чалавекам акурат у момант сваёй сьмерці, праз што любоў да чалавецтва з майго гледзішча выходзіць роўнай нэкрафіліі.

    20