Больше цитат

Xartym

28 сентября 2015 г., 21:54

– Чаму ў Эферыі так, як ёсць? Людзі пакутуюць, кіруе імі найгоршы з эферыйцаў, вады не стае… І, самае галоўнае, канца гэтаму не відаць. Для добрых становіцца толькі горш, а кепскія – перамагаюць і радуюцца жыццю.

Геранім горка ўздыхнуў:

– Вінаватых знайсці няцяжка. Я іх ведаю.

– Хто яны?

– Яны – гэта мы самі. Эферыйцы.