• Сутарэнні Ромула. Гульня ў Альбарутэнію (сборник) Людміла Рублеўская
    ISBN: 978-985-7007-66-0
    Год издания: 2012
    Издательство: Кнігазбор
    Язык: Белорусский

    Два раманы Людмілы Рублеўскай: “Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію” і “Сутарэнні Ромула” атрымалі шырокі розгалас у грамадстве. Іх звязвае тэма сталінскіх рэпрэсій супраць беларускай творчай інтэлігенцыі, а таксама тое, што дзеянне адбываецца і ў сучаснасці, і ў мінулым, раскрываючы тэму гістарычнай памяці. Прозе Л. Рублеўскай уласцівы псіхалагічная глыбіня, эпічнасць, філасофскі роздум і напружаны сюжэт, а таксама спроба сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. За раман “Сутарэнні Ромула” ў 2011 годзе пісьменніца стала лаўрэаткаю прэміі імя Францішка Багушэвіча.

  • Произведения

  • Сутарэнні Ромула Людміла Рублеўская
    Форма: роман
    Оригинальное название: Сутарэнні Ромула
    Дата написания: 2010
    Первая публикация: 2011
    Язык: Белорусский

    Дзеянне ў рамане разгортваецца як ў сучаснасці, так і ў мінулым. Сюжэт пабудаваны, як падарожжа ў часе і дэтэктыўныя расследаванні, паказана гісторыя кахання герояў, дзеля якога ім не шкада і памерці, чытачу адкрываецца запаветная краіна Альбарутэнія. Чытач даведаецца, чаму супрацоўніца выдавецтва Арсенія Вяжэвіч так падобная да графіні на партрэце XIX стагоддзя, і іншае. У кнізе паказаны неверагодны лёс герояў, якія спрабуюць захаваць чалавечую годнасць сярод найгоршых пакут і выпрабаванняў.