– Сынок, напісаў кнігу?
– Ага – “Радзіва Прудок”.
– От маладзец! Хадзі сюды, мой галубок, сядай во на чысценькае. Тут чысценька. Не бойся, то я батон ела. Ну, пра што кніга?
– Як я спачатку працаваў дворнікам у Купалаўскім тэатры. Потым пераехаў у дзедаву хату ў Прудок.
– То гэта я ведаю! Не цвёрда сядзець? На во посцілку пакладзі пад сраку. А кніга пра што?
– Пра тое, як я жыў у разбуранай хаце, спаў у каморы, а там было плюс восем. Яшчэ напісаў, як я ішоў па Прудку з малаком, а сабака: “Ррррр”. А гаспадар яму: “Няможна, свае”. А я радаваўся, бо прыемна быць сваім. Гэта кніга пра дзеда Ганушу і ката Рому. Пра жукоў у пограбе, цётку на лісапедзе, калгасную даярку і аўцюкоўскіх дзевак. Пра тое, што ў Мінску людзі ходзяць памытыя і не даюць усунуць у разетку падзарадку ад тэлефона, а ў Прудку размаўляюць так: “Е? – “Е”.
– Дык у цябе вясёлая кніга?
– І страшная. Там яшчэ пра прудкаўскую чупакабру е.
– Ай, цьху ты! Ідзі ты! Я думала, ён што сур’ёзнае напісаў, шчэ і посцілку яму пад сраку дала! Усё, не дуры галаву!
– Ды не, там і пра сур’ёзнае е. Пра адзіноту і пра смерць. Пра блуканні і дарогу дадому.
– Ад мяне чаго хочаш?
– Каб вы кнігу пачыталі.
– А пра Марусю Зайчыкаву там будзе?
– Будзе.
– То добра, куплю. А цяпер ідзі адселя. Я батон ем.
– Сынок, напісаў кнігу?
– Ага – “Радзіва Прудок”.
– От маладзец! Хадзі сюды, мой галубок, сядай во на чысценькае. Тут чысценька. Не бойся, то я батон ела. Ну, пра што кніга?
–…