Больше рецензий

xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

6 июня 2018 г. 15:56

259

2

Ведала, на што ішла, купляючы гэту кнігу, але вырашыла паспрабаваць. Як і чакала, кніга не спадабалася зусім. Я вырасла на паэзіі Сыса і Барадуліна, Караткевіча і Гілевіча, Бураўкіна і Багушэвіча. Але пры ўсім гэтым я люблю сучасную паэзію: Рыжкоў, Хадановіч, Кудасава... У нас процьма таленавітых паэтаў. А вось з творчасцю Найдзёнава не склалася.
Гэты танюткі зборнік быў прачытаны літаральна за 20 хвілін. Магу назваць гэта адным словам — прымітыў. Такія просценькія вершы, якімі можна здзівіць хіба што якую-небудзь вельмі рамантычную дзяўчыну, калі прысвяціць ёй адзін з такіх вершаў. Ці варта ўдакладняць, што амаль усе вершы ў зборніку пра тыя ці іншыя віды рамантычных стасункаў? Прысутнічае тут і эротыка.
Большасць вершаў не адрозніваюцца шырынёй думкі, яны хутчэй лаканічныя, тры словы ў радок, дванаццаць слоў у страфу. Увогуле, адчуваецца, што аўтар — музыка. Гэтыя вершы — больш песні, чым вершы. Пакласці іх на просценькі рытм — і ўжо б загучалі лепш.
Можна спісаць усё сказанае мной вышэй на тое, што кніга для аўтара — дэбютная, а таму патрабаваць ад аўтара адразу глыбокіх думак немагчыма. Але я ведаю ўдалыя прыклады дэбютных зборнікаў (напрыклад, першая кніга Міхася Бараноўскага, з гэтай жа серыі "Пункт адліку"), таму для мяне гэта не адмазка. Ці гэта проста аўтарскі стыль такі, ненапружны.
Магу пазітыўна адзначыць назву зборніка, яна даволі арыгінальная і цікавая, такі аўтарскі наватвор. Увогуле, можа падацца, што для аўтара паэзія — гульня. Ён гуляецца са словамі, тэмамі, піша пра тое, што ведае і адчувае, але, магчыма, не хапае трошкі літаратурнай спеласці. Чытачу заўжды трэба пакідаць невялікую інтрыгу. Інакш ён хутка згубіць цікавасць да аўтара.
картинка xbohx