Больше рецензий

Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

27 января 2018 г. 15:51

209

4

Для мяне асабіста гэтая проза нязвыклая, бо яна апісвае жыццё маладога чалавека з 90-х і 00-ых, з іншым для мяне жыццёвым рытмам, іншымі моладзевымі зацікаўленнямі, іншымі праблемамі і баўленнем вольнага часу. Не хачу сказаць, што ў маім дзяцінстве было ўсё лепш, бо мы хадзілі на рыбалку або гулялі да ночы ў хакей на дваравым катку, а не сядзелі да ночу ля кампутара за гульнямі. Але многія праблемы засталіся тымі самымі, як напрыклад, жорсткасць падлеткаў і асацыяльных тыпаў, або абыякавасць грамадства, або чыноўніцкая тупасць.

У апавяданні “Гледачы” маладая сямейная пара, муж і жонка, якая была цяжарная, ва ўласным двары ўвечары сталі сведкамі, як гурт падлеткаў збіваў дзяўчыну. Маладая пара выклікала міліцыю і цэлы вечар ва ўласнай кватэры разважала, як побач з гэтым жыць. І хлопец сказаў, што ёсць шлях, па якому ў прынцыпе яны і ідуць: “Рабіць сваю справу. Каб нас было болей. Чым іх”.

У нейкім сэнсе і сам Анатоль Івашчанка робіць такую справу.

Праўда і Анатоля Івашчанку часам ахоплівае роспач і тады ён піша казкі, сумныя і амаль апакаліптычныя, як напрыклад, “Чароўная крэйдачка”. Цяжка яе пераказваць, але тыя пачуцці, якія падштурхнулі напісаць такі твор, многім у Беларусі зразумелыя.

А заканчваецца кніга татавымі нататкамі, у якіх тата запісвае розныя забаўныя выказванні сваіх дзяцей.
Ну напрыклад: “Падыходзім да дзіцячай пляцоўкі. Настуня, убачыўшы дзьвюх дзяўчатак: “І хто гэта там? Гэта незнаёмыя дзеці. (Далей страшным голасам.) Зараз яны ператворацца ў… знаёмых”.

Ну як тут не пасміхнуцца і не паверыць у светлую будучыню.