Больше рецензий

xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

4 февраля 2017 г. 17:48

151

4.5

Я ведаю, я загіну
Ў баі за калінавы мост.
Калі б я быў,
Як Кастусь Каліноўскі,
Я памёр бы ў поўны рост.

Творчасць Міхала бясконца люблю яшчэ ад гурта Нельга забыць, а цяпер ён парадаваў сваіх прыхільнікаў дэбютнай кнігай вершаў "Volumen.1". Хоць у ёй усяго 56 старонак, але якая яна сэнсава і эмацыянальна насычаная. Тут Міхал нагадаў мне нават Сыса з яго міфалагічна-біблейскай вобразнасцю. Вершы ёсць як і жартоўныя (у пэўнай ступені), так і вельмі асабістыя, можна нават сказаць інтымныя. Самае цікавае, што кожны верш гучаў у маёй галаве голасам Міхала (той, хто чуў, зразумее, наколькі гэта крута). Зборнік складаецца з 3 частак. Першая — "Месца моцы", заснаваная на аднайменнай аўтарскай музычнай праграме Міхала. У другой частцы "Краг-Крых" самае новае з паэзіі Міхала, а вось апошняя частка "З. З. Ы." складаецца ўсяго з аднаго вяснова-філасофскага" верша.

Немагчыма не адзначыць амаль ідэальнае мінімалістычнае афармленне кнігі (як звонку, так і ўнутры). Дызайнерам была маладая беларуская пісьменніца Ксенія Шталенкова, а вось унутры вы можаце сустрэць малюнкі аўтара. Гэта нагадала мне апошні раман Мілана Кундэры "Торжество незначительности", дзе можна сустрэць падобны ход з аўтарскімі ілюстрацыямі. А які ж выдатны фотаздымак размешчаны тут ззаду на вокладцы.

Карацей, гэтая кніга — поўнае эстэтычнае задавальненне і ў зместавым плане, і ў плане афармлення. А адзнака 4,5 — як стымул аўтару не спыняцца і рухацца далей у паэзіі. Былі ў мяне зусім дробненькія заўвагі па кнізе.

І як прыемна існаваць у бягучым літаратурным працэсе, калі пра сваю любоў да кнігі можаш напісаць аўтару і нават атрымаць ад яго адказ.

P. S. Была вельмі рада ўбачыць у кнізе тэкст маёй любімай песні Нельга забыць. Знайдзіце і паслухайце Нельга забыць — "Я застаюся тут ".
картинка xbohx